20 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Расея выжыве, калі Пуцін сыдзе ў найбліжэйшыя гады

Міхаіл Хадаркоўскі: Расея выжыве, калі Пуцін сыдзе ў найбліжэйшыя гады

Крэмль прывёў Расею да такой стагнацыі, што краіна ў выніку можа разваліцца на некалькі тэрытарыяльных фармаванняў.

Такія меркаванні ў інтэрв'ю заходняй прэсе выказаў расейскі апазіцыянер і былы алігарх Міхаіл Хадаркоўскі, піша «Голас Амерыкі».

Некалі найбагацейшы расейскі бізнэсовец заявіў, што Пуцін зможа перажыць падзенне коштаў нафты да ўзроўню $45 за барэль, але чым даўжэй ён будзе знаходзіцца ва ўладзе, тым вышэйшая рызыка для краіны, якой ён кіруе.

«Расея зноў скацілася да сітуацыі, падобнай на тую, што была ў канцы 70-х гадоў. Мы знаходзімся на заключных стадыях брэжнеўскага перыяду застою. Пуцін маладзейшы і, на жаль, гэта можа прадаўжацца даўжэй», - сказаў Хадаркоўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што Захаду з часам усё ж давядзецца аслабіць антырасейскія санкцыі пад ціскам дзелавых колаў. «Якраз тады, калі рэзервы (у РФ, - рэд.) будуць канчацца, будуць скасаваныя санкцыі супраць Расеі».

На думку былога ўладальніка кампаніі ЮКАС, у найбліжэйшы час сітуацыя ў РФ не пагоршыцца так моцна, каб адбылася рэвалюцыя, бо ўзровень жыцця расейцаў яшчэ не ўпаў настолькі, каб выклікаць абурэнне шырокіх слаёў насельніцтва.

«У Пуціна добрыя шанцы на тое, каб заставацца ва ўладзе яшчэ даволі доўга. Ці выжыве Расея ў сваіх цяперашніх межах, калі сыдзе Пуцін? Я скажу, што шанцы на выжыванне вышэйшыя, калі ён сыдзе ў найбліжэйшыя 5-8 гадоў, чым калі ён сыдзе ў наступныя, напрыклад, 15 гадоў. Я кажу пра выжыванне Расеі ў яе цяперашніх межах. Я не магу даваць кароткатэрміновыя прагнозы наконт таго, што адбудзецца ў Расеі, але кажучы пра найбліжэйшыя дзесяць гадоў, можна чакаць рэвалюцыйных змен», - растлумачыў апазіцыянер.

Хадаркоўскі ўхіліўся ад пытанняў інтэрв'юера наконт яго планаў балатавацца ў прэзідэнты Расеі, сказаўшы, што яго цікавіць грамадская дзейнасць.

«Гэта ўсё роўна, што спытаць мяне, ці гатовы я ляцець на Марс. Верагоднасць таго, што мяне выберуць, каб адправіць на Марс, вельмі невялікая», - сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках