19 красавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як доўга будзе падаць беларускі рубель?

33
Як доўга будзе падаць беларускі рубель?

26 лістапада на таргах амерыканская валюта зноў, ужо дзесяты раз запар, устанавіла абсалютны максімум.

Курс даляра падняўся на 139 рублёў - 18266 беларускіх рублёў. Выраслі і іншыя асноўныя валюты. Еўра ўмацаваўся на 45 рублёў - 19373 беларускіх рублёў, а расейскі рубель на 1,14 рубля - 278,10 беларускага рубля, піша «Заўтра тваёй краіны».

Як доўга працягнецца падзенне нацыянальнай валюты і ці пойдзе рэгулятар на захады па ўтрыманню беларускага рубля - пра гэта экс-старшыня Нацыянальнага банка Беларусі, доктар эканамічных навук прафесар Станіслаў Багданкевіч.

- Тэндэнцыя зніжэння курсу беларускага рубля звязаная са станам эканомікі. Так як у эканоміцы няма паляпшэнняў, ідзе працэс абясцэнення нацыянальнай валюты, - адзначае экспэрт. - Але я чакаў, што курс 18 тысяч рублёў за даляр будзе да канца года, а ён ужо пераваліў за 18200 і рухаецца яшчэ далей. Калі б быў новы ўрад, калі б была праграма выхаду з крызісу ў плане ажыўлення і росту эканомікі, але нічога гэтага няма.

Працягваецца стагнацыя эканомікі, стагнацыя экспарту, імпарту, падзенне ўзроўню заробкаў. Усё гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў курсе нацыянальнай валюты ў дачыненні да стабільных валют.

- Цi не ўзнiкне спакусы ў рэгулятара падтрымаць курс нацыянальнай валюты?

- Не думаю, што такая спакуса будзе пераважаць над здаровым сэнсам. Наадварот, можна было б перайсці на больш паскораную дэвальвацыю беларускага рубля, калі разлічваць на ажыўленне эканомікі праз экспарт. Я думаю, тая палітыка, якую праводзіць Нацыянальны банк па ўстанаўленні курсу на базе попыту і прапановы, найбольш разумная. Наўрад ці штосьці трэба мяняць у манетарнай сферы.

Патрэбныя змены ў сферы эканомікі. Трэба паспрабаваць знізіць падаткаабкладанне рэальнай эканомікі, спыніць умяшальніцтва чыноўнікаў у вытворчы сектар, дазволіць дырэктарату прадпрыемстваў знаходзіць унутраныя рэзервы, ісці тым шляхам на рынку, які дае прыбытак, зніжаць залішнюю колькасць занятых, энэргаёмістасцю вытворчасці, прыцягваць новыя тэхналогіі.

Усё гэта патрабуе рэформаў, аб'явы НЭПу, але нічога гэтага няма. У мяне застаецца надзея, што ў сітуацыі, якая склалася ў эканоміцы, з’явіцца новы прэм'ер, новыя людзі ва ўрадзе і рэформы. Акрамя таго, рэформы ў эканоміцы немагчымыя без рэформаў у сферы дзяржаўнага ладу і палітыкі.

Патрэбен незалежны суд, у тым ліку і гаспадарчы, патрэбна барацьба з дзяржаўным манапалізмам, асаблівыя льготы для прыцягнення замежных інвестыцый, свабодны вываз капіталу, іншыя гарантыі.

- Чаму Лукашэнка дагэтуль не прызначыў новы ўрад?

- Гэта бянтэжыць, але пакідае трохі аптымізму. Можа, будзе прызначаны ўрад сапраўды рынкавага, сучаснага мыслення? У маім разуменні рынкавага, гэта не значыць, што кажа прэзідэнт: маўляў, яны хочуць, каб я пазбавіў дзяцей дапамогі, маладыя сем'і - падтрымкі. Ніхто гэтага не хоча. Гэта трэба захаваць. Рыначнікі якраз прапануюць захаваць усё тое, разумнае, што ў нас ёсць. Але ажывіць эканоміку.

- Якім чынам?

- Я б сказаў, што шляхі ажыўлення эканомікі сёння ў нас не ў манетарнай сферы. Каб дасягнуць інфляцыі ніжэй за 10%, трэба акрамя абмежавання грашовай масы развіваць канкурэнцыю, прыцягваць замежны капітал і разам з ім новыя тэхналогіі, але гэтага няма.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках