25 красавiка 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Сапраўдны «ўдар у спіну» Пуцін яшчэ атрымае ад сваіх васалаў Лукашэнкі і Назарбаева

21
Портнікаў: Сапраўдны «ўдар у спіну» Пуцін яшчэ атрымае ад сваіх васалаў Лукашэнкі і Назарбаева
Фота: kremlin.ru

Пасля таго, як турэцкія ВПС збілі расейскі Су-24, хаўруснікі Крамля па АДКБ ніяк не адрэагавалі на «ўдар у спіну» прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

Аб гэтым піша журналіст Віталь Портнікаў ў блогу на сайце Espreso.tv.

«Пасля знішчэння расейскага бамбавіка ўрад Турцыі звярнуўся да хаўруснікаў у NATO - і атрымала поўную падтрымку сваіх дзеянняў у абароне ўласнай паветранай прасторы.

Крыніцы ў Маскве сцвярджаюць, што менавіта гэта - а зусім не знішчэнне самалёта - і узлавала Уладзіміра Пуціна. Расейскі прэзідэнт быццам упершыню зразумеў, што Турцыя - не хаўруснік Расеі. Яна - хаўруснік цывілізаванага свету.

Але цікава тое, што сама Расея нават і не падумала звяртацца за падтрымкай да сваіх хаўруснікаў па АДКБ, а тыя і не падумалі яе выказаць. Калі мы захочам даведацца, якой была рэакцыя хаўруснікаў Расеі на тое, што Пуцін абурана называе «ўдарам у спіну», то ўбачым - ніякай. Хіба што выраз шкадавання з нагоды таго, што такі «інцыдэнт» здарыўся. Расейскія прапагандысты вымушаныя гойсаць па Твітэры казахстанскіх або беларускіх чыноўнікаў, каб убачыць словы падтрымкі. І таксама - практычна нічога не знаходзяць.

Аляксандр Лукашэнка, каб не сказаць лішняга, наогул адмовіўся ад прыезду ў Маскву і перамоваў з Уладзімірам Пуціным.

Расейскія прапагандысты абураюцца: што ж гэта за хаўруснікі такія? А гэта - не хаўруснікі. Расеі не патрэбныя ніякія хаўруснікі. Гэта - калоніі. Гэта значыць дзяржавы без відавочнага суверэнітэту. Беларусь залежыць ад расейскіх датацый. Казахстан баіцца патэнцыйнай расейскай агрэсіі і прапаганды сярод расейскага насельніцтва. Кыргызстан залежыць ад расейскай дапамогі і баіцца генеравання нестабільнасці. Эканоміка Таджыкістана залежыць ад рабскай працы мігрантаў. Якія хаўруснікі? У чым заключаецца саюз? У падтрымцы дыктатараў?

Але нават дыктатары цэняць уласную свабоду. Таму іх найбольшая мара - каб мітраполія аслабла. Каб яна завалілася. Каб больш не трэба было ад яе залежаць - а яе можна было толькі выкарыстоўваць. Хай Пуцін не сумняваецца: гэтага хочуць і Лукашэнка, і Назарбаеў, і Рахмон, і Атамбаеў. Калі нават у Ерэване - сталіцы краіны, мяжа якой з Турцыяй перакрытая і дыпламатычных стасункаў няма - не спяшаюцца выступаць з асуджэннем дзеянняў Анкары, то чаго патрабаваць ад Менска і Астаны?

Знішчэнне расейскага самалёта ў небе над Турцыяй - гэта яшчэ не «ўдар у спіну» проста таму, што Турцыя – не хаўруснік Расеі. Сапраўдны «ўдар у спіну» Расея яшчэ атрымае. Ад Казахстана, Беларусі і іншых сваіх васалаў», - піша ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках