26 красавiка 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі ідэолаг «засакрэціў» краязнаўчы музей

Берасцейскі ідэолаг «засакрэціў» краязнаўчы музей

Вадзім Ляўковіч забараніў работнікам берасцейскага краязнаўчага музея даваць інтэрв'ю незалежным журналістам.

Яны здымалі для навін культуры на «Белсаце» сюжэт пра закрыццё праекта «Модны чацвер у музеі».

«Згодна з праектам (а гэта паўгода) мы ўжо рабілі матэрыялы з цыклу мерапрыемстваў, нам работнікі музея стала давалі інтэрв'ю і нікому гэта не перашкаджала, - распавядае журналіст Алесь Ляўчук. - Аднак на гэты раз арганізатары адмаўляліся даваць каментары. У прыватнай гутарцы нам паведамілі, што даваць інтэрв'ю «Белсату» ўсім работнікам музея забараніў ідэолаг Вадзім Ляўковіч. «Мне вельмі шкада, я мяркую, гэта глупства, але ёсць загад не даваць вам ніякіх каментароў», - сказаў нам адзін з працаўнікоў музея».

Пазней да журналістаў падышоў і сам Вадзім Ляўковіч, які пачаў патрабаваць паказаць акрэдытацыю. «Я параіў яму вучыць законы. Гэта першая спроба ціску, аказаная на нас пасля прэзідэнцкіх выбараў. Уважаю за ненармальнае, што чыноўнік, які жыве на падаткі беларусаў, ходзіць і паказвае, каму можна даваць інтэрв’ю, а каму не», - падкрэслівае Аляксандр Ляўчук.

Здымачная група ўсё ж зняла сюжэт, які сёння выйдзе ў навінах культуры. Праўда, без афіцыйнага каментара.

За супрацоўніцтва з «Белсатам» у канцы 2014 - пачатку 2015 Аляксандра Леўчука судзілі тройчы паводле артыкула 22.9 КаАП. Журналіст быў пакараны штрафам у 40 базавых (6 млн рублёў), 21 базавую адзінку (3,78 млн рублёў) і 50 базавых адзінак (9 млн рублёў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках