19 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча абвінавачвае Расею ў захопе сваёй маёмасці

2
Польшча абвінавачвае Расею ў захопе сваёй маёмасці
Вітольд ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: PAP/PAWEŁ SUPERNAK

Таксама новы кіраўнік МЗС Польшчы абвінаваціў Крэмль у правядзенні імперскай палітыкі і нападзе на Украіну.

Нядаўна прызначаны кіраўнік польскай дыпламатыі Вітольд Вашчыкоўскі мяркуе, што захаванне абломкаў Ту-154М Расеяй з'яўляецца элементам уплыву на ўнутраную польскую сітуацыю і абвінавачвае Маскву ў захопе польскай маёмасці, паведамляе Polskie radio.

Гэта ўжо не першы раз, калі польскі бок абвінавачвае Расею ў незаконным захаванні абломкаў прэзідэнцкага борта на сваёй тэрыторыі. Аднак да гэтага градус рыторыкі польскай дыпламатыі ў гэтым пытанні быў больш стрыманым.

"Абломкі Ту-154М - гэта польская маёмасць, захопленая Расеяй. Польшча будзе вымушаная звярнуцца ў арбітражныя трыбуналы", - заявіў кіраўнік МЗС Польшчы ў інтэрв'ю PAP.

На думку міністра, абломкі самалёта зусім не патрэбныя расейскаму следству, а з'яўляюцца "свайго кшталту элементам палітычнага ўздзеяння на ўнутраную сітуацыю Польшчы".

"Мы ўпэўненыя, што чым даўжэй расейцы не аддаюць нам абломкі, чым даўжэй вядуць сваё следства, тым больш зразумела становіцца тое, што, мабыць, іх сумленне не чыстае і ім ёсць, што хаваць", - мяркуе кіраўнік польскай дыпламатыі.

"У наяўнасці адсутнасць добрых намераў расейскага боку. Калі яны будуць прадаўжаць прытрымлівацца такой пазіцыі, нам давядзецца звярнуцца ў міжнародныя трыбуналы", - падкрэслівае Вашчыкоўскі.

"Мы створым у Польшчы сваю камісію ў расследаванні катастрофы. Магчыма, мы папросім падтрымкі ў міжнародных экспэртаў, магчыма, у двухбаковым парадку нам дапамогуць дружалюбныя краіны. Магчыма, нейкая інфармацыя паступіць нам з дапамогай NATO", - адзначае міністр замежных спраў Польшчы.

"Мы будзем весці следства ў Польшчы і адначасова пададзім на расейскае следства ў суд у Страсбургу. Расейцы ўтрымліваюць абломкі шосты год - ёсць усе довады захопу польскага маёмасці. Абломкі не патрэбныя следству - гэта такі палітычны раздражняльнік, з дапамогай якога Расея дэстабілізуе нашу ўнутраную сітуацыю" , - сказаў дыпламат.

"Я звярнуўся да адпаведнага польскага намесніка міністра з просьбай усталяваць кантакт з расейскім бокам і дамовіцца аб сустрэчы, на якой будзе пастаўлены дыягназ нашым цяперашнім стасункам. Тэмай перамоў таксама стануць абломкі Ту-154М", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы.

"Мякка кажучы, нашы стасункі не самыя добрыя. Аднак прычынай гэтага сталі паводзіны расейцаў. Гэта яны парушылі міжнароднае заканадаўства, напаўшы на Украіну. Менавіта таму Еўропа наклала на Расею санкцыі, польскі бок не меў намеру пагаршаць стасункі", - сказаў Вашчыкоўскі.

"Ключы да паляпшэння стасункаў знаходзяцца ў Маскве. Менавіта Масква павінна растлумачыць свету, што рабіць далей з неразвязаным расейска-ўкраінскім канфліктам і як выкруціцца з анэксіяй Крыму", - адзначае Вашчыкоўскі.

"Мы мяркуем, што пакуль Расія не будзе адкрыта праяўляць варожасці ў дачыненні да нас, пакуль не здарыцца ніякіх інцыдэнтаў, мы будзем старацца падтрымліваць працоўныя кантакты, бізнэс-кантакты. Там, дзе гэта магчыма, мы будзем падтрымліваць стасункі з расейскім грамадствам - ахвотней за ўсё з той яго часткай, якая не падтрымлівае імперскую палітыку Крамля", - кажа міністр.

Нагадаем, новы міністр абароны Польшчы, які раней заяўляў пра бомбу на прэзідэнцкім самалёце, фармуе новую камісію для расследавання, якая павінна быць прадстаўленая на наступным тыдні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках