25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліцэнзіі ў Беларусі будуць выдавацца бестэрмінова

5
Ліцэнзіі ў Беларусі будуць выдавацца бестэрмінова

Лукашэнка падпісаў указ N475, якім прадугледжаная бестэрміновая выдача ліцэнзій.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ).

У адпаведнасці з указам замест ліцэнзій тэрмінам дзеяння ад 5 да 10 гадоў прадугледжаная іх бестэрміновая выдача.

"Дакументам таксама ўстаноўленая магчымасць звароту суіскальніка ліцэнзіі або ліцэнзіята ў ліцэнзуючы орган з дапамогай накіравання неабходных матэрыялаў па пошце ці ў выглядзе электроннага дакумента. Пры гэтым зменшаная колькасць дакументаў і звестак, што прадстаўляюцца для атрымання ліцэнзіі", - адзначылі ў НЦПІ.

Акрамя таго, указам скарочана колькасць ліцэнзаваных тыпаў дзейнасці ў галіне вытворчасці каляровых металаў, забеспячэння прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспекі, медыцынскай дзейнасці, прадстаўлення ў карыстанне каналаў электрасувязі і ў іншых сферах.

Разам з тым устаноўленыя больш жорсткія ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, якія прад'яўляюцца да асоб, якія вядуць дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энэргіі, медыцынскую дзейнасць, дзейнасць, звязаную з аказаннем юрыдычных паслуг (у тым ліку рыэлтарскіх), страхавую дзейнасць, судова-экспэртную дзейнасць.

Асноўныя палажэнні ўказа ўвойдуць у дзеянне з 1 сакавіка 2016 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках