24 красавiка 2024, Серада, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорная пятніца» ад Ryanair: палёты па Еўропе ад 2€

8
«Чорная пятніца» ад Ryanair: палёты па Еўропе ад 2€

Авіякампанія Ryanair «перазапусціць» чорную пятніцу: цяпер палёты па Еўропе можна купіць усяго за 2 еўра ў адзін бок.

Такім чынам, авіякампанія Ryanair пачала сапраўдную чорную пятніцу - палёты па Еўропе прадаюцца толькі ад 2-х еўраў! Акрамя таго, зніжаныя кошты па ўсіх кірунках, піша vandrouki.by.

Распродаж прадоўжыцца да 2:00 28 лістапада паводле менскага часу і актуальны для палётаў са снежня да лютага (за выключэннем навагодніх святаў).

У акцыі ўдзельнічаюць усе маршруты, у тым ліку рэйсы з Прыбалтыкі і Польшчы (Вільні, Каўнаса, Варшавы і гэтак далей), аднак не на ўсіх маршрутах ёсць такія кошты. У Беларусь ці Расею гэтая авіякампанія не лётае.

Прыклады прома-коштаў (у адзін бок):

Вільня - Брусэль - 2 еўра;

Вільня - Осла - 2 еўра;

Вільня - Дублін - 9,99 еўра;

Вільня - Барселона - 17,99 еўра;

Каўнас - Капенгаген - 2 еўра;

Рыга - Берлін - 2 еўра;

+ Больш за 500 маршрутаў па Еўропе.

Падабраць свае даты і купіць квіткі можна на сайце авіякампаніі - ryanair.com.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках