30 сакавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Але былі случчакі

1
Але былі случчакі

У кожнай нацыі ёсьць свае легендарныя героі.

Кожная нацыя беражэ ў сваёй памяці імены людзей, якія некалі былі жывымі, звычайнымі людзьмі, жылі сярод жывых, але так выбіраў час і абставіны, што прымушаў іх зрабіць свой жыцьцёвы выбар. Людзей, якія вызначыліся сярод сучасьнікаў і суайчыньнікаў надзвычайнымі якасьцямі: адвагаю, вернасьцю, ахвярнасьцю. Тых, сваіх надзвычайных і ахвярных, нацыя памятае ў вяках, пяе ім хвалу, складае легенды, каб ганарыцца імі перад іншымі народамі.

Ці-ж беларусы вызначаюцца сярод народаў свёй рахманасьцю, абыякавасьцю, сваёй «хатай з краю» – а таму і адсутнасьцю мужных, ахвярных людзей?

...Некаму-ж вельмі гэтага хочацца: унушыць усяму сьвету – а больш за ўсё самім беларусам – што ня варты гэты народ сваіх герояў, дый герояў сярод іх няма й быць ня можа...

Але... Былі-ж случакі.

Былі звычайныя сяляне. Тыя, хто, як і іхныя продкі зь веку ў век, аралі зямлю, будавалі хаты, садзілі дрэвы, гадавалі дзяцей. І ў кожнага хата была з краю. Бо кожны хацеў спакойна жыць, працаваць і радавацца сваім дзеткам.

А потым быў Слуцкі Чын.

Тыя самыя сяляне, якім хацалася ў крайняй хаце проста жыць і гадаваць дзяцей, раптам пабралі стрэльбы й пайшлі адхіляць бяду ад сваіх хат, у якіх іхныя дзеці маглі-б спакойна жыць і гадаваць сваіх дзяцей.

Так, мы не захоўваем у памяці іхных імёнаў – імёнаў тых, хто вылучыўся сярод народу сваёй мужнасьцю й ахвярнасьцю, бо іх былі – тысячы. Іх быў – народ.

Яны не былі ўпэўненыя, што перамогуць. Больш за тое: напэўна ведалі, што ня стане сілаў адхіліць навалу. Але сядзець у хаце не змаглі.

Жонкі, сёстры, дочкі пашылі ім у шлях сьцягі й вышылі на іх запаветныя словы: «Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».

Ведаючы, што не перамогуць фізічна, яны пайшлі паміраць, каб ніхто ў будучыні ня змог сказаць, што беларусы абыякавыя, нясьмелыя, незгуртаваныя, нерашучыя, неахвярныя...

Досыць!

Некаму-ж вельмі гэтага хочацца.

Каму?

Ці не таму самаму, хто гэтую навалу нам і ўсьцягнуў на карак...

Ірына Варабей, «Беларус»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках