25 красавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага дыпламата абакралі ў менскай цырульні

6

Паход у адну са сталічных цырульняў скончыўся для супрацоўніка расейскай амбасады ў Беларусі стратай 250 даляраў і 1,5 мільёнаў рублёў.

Міліцыя просіць дапамогі ў вышуку злодзея. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Крадзеж адбыўся 25 лістапада ўдзень блізу 13.00.

«З заявай аб крадзяжы партманэта ў міліцыю звярнуўся работнік пасольства Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У партманэце знаходзіліся 250 даляраў ЗША, 1 500 000 беларускіх рублёў, дыпламатычная карта і пасведчанне кіроўцы», - распавялі ў міліцыі.

Камеры відэаназірання, усталяваныя ў цырульні, змаглі захаваць падазраванага.

«Калі вы ведаеце грамадзяніна на відэа, альбо маеце інфармацыю пра ягонае месцазнаходжанне, просім звяртацца ў Ленінскае РУУС г. Менска альбо па тэлефонах: (017) 367-62-02; (017) 368-63-49, 8029 169 46 19, альбо па тэлефоне міліцыі 102», - звярнуліся з просьбай аб дапамозе ў вышуку злодзея праваахоўныя органы.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках