29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапанаваў знішчыць Стамбул ядзерным ударам

47
Жырыноўскі прапанаваў знішчыць Стамбул ядзерным ударам
Уладзімір Жырыноўскі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Скандальны лідар ЛДПР прапанаваў нанесці па Турцыі ракетна-ядзерны ўдар.

Словы Уладзіміра Жырыноўскага прыводзіць радыёстанцыя «Гаворыць Масква».

«Стамбул знішчыць вельмі лёгка: дастаткова адну ядзерную бомбу ў праліў кінуць, і яго змые. Гэта будзе такая страшная паводка, слуп вады падымецца на 10-15 метраў, і горада не будзе, а там 9 млн жыве», - растлумачыў лідар ліберал-дэмакратаў.

Нагадаем, у сераду, 25 лістапада, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што Расея перакіне на авіябазу Хмеймім у Сірыі ЗРК С-400. У чацвер, 26 лістапада, расейскія СМІ паведамілі, што С-400 ужо разгарнулі на тэрыторыі Сірыі.

Звышсучасныя ракетныя сістэмы С-400 (па класіфікацыі NATO SA-21 «Growler») маюць максімальную далёкасць паражэння 400 км і здольныя збіваць самалёт на вышыні да 27 км - што больш чым удвая перавышае крэйсерскую вышыню пасажырскага авіялайнера.

Далёкасць паражэння зенітна-ракетнай сістэмы пакрывае плошчу, якая ахоплівае большую частку Сірыі, Паўднёвую Турцыю, Кіпр, усходняе Міжземнамор'е, а таксама частку Ізраіля.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках