23 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі здзейсніў свой першы афіцыйны візіт у Нямеччыну

Вітольд Вашчыкоўскі здзейсніў свой першы афіцыйны візіт у Нямеччыну
Вітольд Вашчыкоўскі

26 лістапад кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі сустрэўся ў Бэрліне са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што гэта «сентыментальная паездка да старых добрых сяброў і суседзяў» і падкрэсліў, што мае намер падтрымліваць польска-нямецкае сяброўства і супрацоўніцтва, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваім выступе Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што на гэты момант Польшча з'яўляецца «флангавай краінай Еўразвязу і NATO».

«Каля нашых межаў адбываюцца вельмі дрэнныя рэчы. Я маю на ўвазе сітуацыю ва Украіне. Мы павінны гаварыць з суседзямі пра тое, як гэта выправіць», - казаў Вашчыкоўскі.

Ён таксама падкрэсліў, што Нямеччына адыгрывае важную ролю ў развязанні канфлікту ва Украіне.

«Я хачу вызначыць - што чакае нас праз месяц, калі скончыцца тэрмін Менскіх пагадненняў», - падкрэсліў ён.

Адзначым, што кіраўнік польскай дыпламатыі толькі мімаходзь закрануў тэму ўцекачоў. «Пра гэта яшчэ будзе час пагаварыць», - сказаў ён.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што цалкам давярае новаму польскаму ўраду, узначаленаму прэм'ер-міністрам Беатай Шыдла, і гатовы з ім супрацоўнічаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках