29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чачні паліцэйскіх абавязалі прачытаць 300 тысяч малітваў за месяц

У Чачні паліцэйскіх абавязалі прачытаць 300 тысяч малітваў за месяц

У МУС Чачэнскай Рэспублікі будуць весці статыстыку малітваў прароку Мухамеду (салават), прачытаных супрацоўнікамі ўстаноў.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлефанаграму за подпісам кіраўніка чачэнскага МУС Руслана Алханава.

Адзначаецца, што ў перыяд з 20 лістапада да 25-27 снежня колькасць салаватаў у разліку на аднаго супрацоўніка павінна скласці 300 тысяч. У колькасць прачытаных паліцэйскімі малітваў могуць залічвацца салаваты, вымаўленыя іхнымі сямейнікамі.

У тэлефанаграме гаворыцца, што мерапрыемствы для падліку салаватаў праводзяцца ў мэтах выканання даручэння кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

«Звесткі аб колькасці прачытаных кіраўнікамі і асабовым складам падпарадкаваных органаў і падраздзяленняў малітваў з нарастальным вынікам паведамляць у штаб МУС Чачэнскай Рэспубліцы штотыдзень», - цытуе выданне тэкст дакумента.

Салават – малітва, якая складаецца з аднаго радка, у гонар прарока Мухамеда. Чытаць салаваты асабіста заклікае кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі. У апісанні да старонкі ў Instagram Рамзана Кадырава змяшчаецца фраза: «Чытайце салават!» У 2014 годзе палітык казаў, што з 1 да 8 студзеня прачытаў салават 100 тысяч разоў, паведамляла «Комсомольская правда». Ён даваў справаздачу аб працэсе ў Insragram, публікуючы здымкі электронных ружанцаў: так, ён паказваў моманты, калі лічыльнік паказваў 77777 і 99999 разоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках