26 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вывозіць каштоўныя экспанаты з крымскіх музеяў

51
Расея вывозіць каштоўныя экспанаты з крымскіх музеяў

Украіна асуджае варварскі захоп і спусташэнне Расейскай Федэрацыяй культурных, матэрыяльных і духоўных гістарычных каштоўнасцяў краіны.

Дэпутатка Вярхоўнай Рады Людміла Дзянісава падчас выступу на Генасамблеі Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным выкарыстаннем культурнай спадчыны ў рэгіёне, заявіла, што Расея вывозіць каштоўныя экспанаты з крымскіх музеяў.

Паводле слоў Дзянісавай, раней яна апублікавала інфармацыю пра вываз у расейскі Эрмітаж калекцый з акупаванага Крыму, у тым ліку з Херсанэса Таўрычскага, Судака, Цэнтральнага музея Таўрыды ў Сімферопалі, паведамляе Крым. Реалии.

Пасля гэтага, 22 кастрычніка, на сайце Херсанэса Таўрычскага і ў расейскіх СМІ з'явілася зняпраўджванне гэтай інфармацыі, аднак сам Эрмітаж анансаваў выставу з крымскімі экспанатамі.

«Хачу праінфармаваць усіх прысутных, што пры гэтым было анансаванае правядзенне выставы ў Эрмітажы «На зямлі грыфона. Антычная археалогія Эрмітажа ў Крыме» з 24 кастрычніка 2015 года да 24 студзеня 2016 года, якая ўключае прадметы з калекцыі Усходне-Крымскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Гэтая інфармацыя і цяпер размешчаная на сайце Эрмітажа», - заявіла Людміла Дзянісава.

Яна падкрэсліла, што няма пярэчанняў супраць супрацоўніцтва ў раскопках помнікаў Херсанэса, сумеснага стварэння Візантыйскай экспазіцыі, сумесных даследаванняў. «Аднак агучаная інфармацыя кажа не проста аб супрацоўніцтве, а пацвярджае факт вывазу каштоўных экспанатаў з Крыму», - дадала яна.

Таксама асаблівую занепакоенасць, паводле слоў Людмілы Дзянісавай, выклікае інцыдэнт, які адбыўся ў ноч з 16 на 17 лістапада гэтага года ў Судаку, дзе, паводле інфармацыі СМІ, абрынулася частка старажытнай вежы Генуэзскай крэпасці.

«Наша краіна жорстка асуджае варварскі захоп і спусташэнне Расейскай Федэрацыяй культурных, матэрыяльных і духоўных гістарычных каштоўнасцяў Украіны», - падкрэсліла Дзянісава.

Напярэдадні кіраўніца пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва Людміла Дзянісава зрабіла заяву аб тым, што ў Эрмітаж з крымскіх музеяў вывозяцца каштоўныя экспанаты, прынамсі калекцыі з Судака і з Цэнтральнага музея Таўрыды ў Сімферопалі.

Пазней, калектыў дзейснага пад акупацыйнай адміністрацыяй нацыянальнага запаведніка «Херсанэс Таўрычны» (Севастопаль) назваў непраўдзівай інфармацыю, якая з'явілася напярэдадні ў СМІ аб тым, што калекцыі з Крыма, у тым ліку унікальныя прадметы з «Херсанэса» вывозяцца ў Эрмітаж (Санкт-Пецярбург, РФ) .

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках