18 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турысты вызначылі дзесяць гарадоў з найлепшымі гатэлямі

Турысты вызначылі дзесяць гарадоў з найлепшымі гатэлямі

Рэйтынг быў складзены на аснове больш за 140 мільёнаў водгукаў.

Турысты вызначылі дзесяць гарадоў свету з найлепшымі гатэлямі. Рэйтынг быў складзены парталам Trivago, які спецыялізуецца на пошуку гатэляў і параўнанні коштаў на іх. На першым месцы апынуўся харвацкі Заграб, піша korrespondent.net.

Рэйтынг быў складзены на аснове больш за 140 мільёнаў водгукаў, якія пакідалі турысты на парталах для браніравання (звыш 250 парталаў).

На першым месцы, паводле складзенага спісу, апынуўся харвацкі Заграб. У дзясятку таксама ўвайшлі Кракаў (Польшча), Дуброўнік (Харватыя), Бялград (Сэрбія), Будапешт (Вугоршчына). За імі ідуць Варшава (Польшча), Порта (Партугалія), Лісабон (Партугалія), Вільнюс (Літва) і Бухарэст (Румынія).

Як паведамляецца на партале trivago, гатэлі ў невялікіх гарадах часцей за ўсё дэманструюць больш персаналізаванай падыход да наведвальнікаў і атрымліваюць, як правіла, высокія ацэнкі карыстальнікаў.

Пры гэтым складальнікі рэйтынгу ўдакладняюць, што колькасць водгукаў аб гарадах моцна адрозніваецца. Да прыкладу, аб Лондане, Парыжы, Рыме і Барселоне было пакінута больш за мільён водгукаў, у той час як аб Заграбе, Більбао і Сафіі - менш за 100 тысяч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках