29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грозаве міліцыянты не дазволілі актывістам разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі

1

28 лістапада ў Слуцку адзначаюць 95-годдзе «Слуцкага збройнага чыну».

Слуцкі райвыканкам дазволіў правесці 28 лістапада ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны паўстання, паведамляе «Радыё Свабода».

У суботу раніцай з Менска ў Слуцк адправіліся блізу 60 актывістаў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», «Маладога Фронту», рухаў «За Свабоду», «Разам». У Слуцк едуць старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дземідзенка ды іншыя.

Першым прыпынкам стала вёска Грозава, дзе фармаваўся грозаўскі полк паўстанцаў. У Грозаве актывістаў сустрэлі міліцыянты ў чыне маёраў з Капыльскага РАУС, якія не дазволілі ўдзельнікам акцыі памяці разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама здымалі ўсіх на відэа. Актывісты праспявалі «Магутны Божа» і адправіліся далей. Наступныя пункты прыпынку - вёскі Семежава і Чырвоная Слабада.

Галоўная ўрачыстасць адбудзецца ў Слуцку, дзе да менчукоў далучацца мясцовыя актывісты. Збор а 14:30 ля будынку Слуцкага краязнаўчага музея. Адтуль калона пойдзе па ходніках да гарадскога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе адбудзецца ўрачысты мітынг ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках