18 красавiка 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фельгенгаўэр: Туркі за дзве гадзіны возьмуць расейскія сістэмы С-400 у Сірыі ў якасці трафея

37
Фельгенгаўэр: Туркі за дзве гадзіны возьмуць расейскія сістэмы С-400 у Сірыі ў якасці трафея

Расея фактычна ўвайшла ў асаблівы перадваенны перыяд у сувязі са збітым турэцкімі знішчальнікамі расейскім франтавым бамбавіком Су-24.

Пра гэта ў блогу на «Эхе Москвы» напісаў расейскі вайсковы экспэрт Павел Фельгенгаўэр.

Экспэрт адзначыў, што туркаманы (туркмены), якіх бамбілі расейскія самалёты, для турэцкай вайсковай касты з'яўляюцца туркамі, якіх турэцкія ўзброеныя сілы павінны безумоўна абараняць ад вонкавых пагроз і нападаў. А падчас сірыйскай грамадзянскай вайны туркмены пры падтрымцы Турцыі ачысцілі паўночную горную частку правінцыі Латакія ад улады рэжыму Башара Асада. Цяпер сілы Асада пры падтрымцы расейскай авіяцыі, «Хезбалы» і алавіцкіх баевікоў спрабуюць разграміць асноўныя сілы туркменскага апалчэння.

«Згодна з інфармаванымі крыніцамі ў Анкары, прэзідэнт Эрдаган яшчэ з лета настойваў, каб турэцкае войска перайшло мяжу і ўсталявала ў Паўночнай Сірыі нейкую буферную зону, але турэцкі генштаб адмовіўся. Улетку апазіцыя і туркменскае апалчэнне паспяхова наступалі і пашыралі ў бок Латакіі зону кантролю. Сёння пад ударамі сіл Асада і расейскімі бомбамі фронт у Паўночнай Латакіі агулам пакуль трымаецца, але трашчыць, а шэраг важных пазіцый быў згублены. Калі фронт абрынецца, то ўрадавыя войскі выйдуць на наўпроставую дарогу да сталіцы правінцыі Ідліб, а шматтысячнае мясцовае туркменскае насельніцтва пабяжыць ратавацца ў Турцыю», - заявіў ён.

Экспэрт падкрэсліў, што масавая зачыстка этнічных турак на мяжы Турцыі - непрымальны варыянт для кіроўнай партыі Эрдагана, турэцкага грамадства і вайскоўцаў.

«Расея фактычна ўвайшла ў асаблівы перадваенны перыяд: дыпламатычныя кантакты з Анкарой згортваюцца, мытня спыніла афармляць усякія турэцкія тавары, а Пуцін папярэдзіў расейскіх турыстаў у Турцыі, што яны «могуць зазнаваць значную небяспеку», - прадоўжыў Фельгенгаўэр.

Вайсковы экспэрт адзначыў, што ў Сірыі разгортваецца найноўшая ЗРК С-400, крэйсер «Масква» з ЗРК «Форт» (З-300Ф) стаў на рэйдзе Латакіі і расейцы прыстрашылі прэвентыўна збіваць турэцкія знішчальнікі. Ён дадаў, што перадавыя пазіцыі сірыйскай апазіцыі ў Латакіі знаходзяцца ўсяго ў 45 км ад вайсковай базы «Хмеймім», на якой размешчаная расейская авіяцыя і радавое гняздо Асада. Таму Паўночную Латакію спрабуюць зачысціць. Турэцкім уладам таксама няма куды адступаць.

«У нас на базе «Хмеймім» усяго два звяны знішчальнікаў (Су-30СМ і Су-27СМ3) па чатыры штукі ў кожным. Перакінуць дадаткова значныя сілы, маючы ўсяго адну абсталяваную базу, цяжка, ды і небяспечна ствараць занадта вялікую канцэнтрацыю сіл у адным уразлівым месцы. У турак: 179 F-16C (аднамесныя машыны) і 57 F-16D (двухмесныя) - усе прасунутых мадыфікацый», - прадоўжыў ён.

Экспэрт адзначыў, што турэцкі флот шматкроць колькасна і якасна пераўзыходзіць расейскую групоўку ў Міжземным і ў Чорным морах.

«Каб разабрацца з наяўнымі расейскімі сіламі ў выпадку маштабнага рэгіянальнага канфлікту, туркам у прынцыпе не патрэбныя ЗША і іншае NATO - самі могуць справіцца, хай і са стратамі. С-400 «Трыумф», вядома, магутная і сучасная сістэма, але ёй патрэбна стратэгічная глыбіня, а цяпер яе разгарнулі без сур'ёзнага сухапутнага прыкрыцця, зусім побач з фронтам. Турэцкія танкі, калі яны ўвойдуць у Сірыю і будуць наступаць пры падтрымцы апазіцыі, могуць прарвацца да базы «Хмеймім» за пару гадзін і возьмуць сістэму С-400 у якасці трафея», - упэўнены ён.

Вайсковы экспэрт дадаў, што хоць Расея і з'яўляецца ядзернай дзяржавай, у туркаў побач з сірыйскай мяжой на базе Інджырлік знаходзіцца да 40 ядзерных бомбаў B1 падвойнага з ЗША ключа на выпадак вайны з РФ.

«Можа, трэба злёгку прытармазіць, не даводзіць справу зусім да граху, скрывіцца, выцягнуць турэцкі нож са спіны і паспрабаваць неяк дамовіцца, ну не дабіваць хоць бы туркаманаў?», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках