19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары менскай Серабранкі занепакоіліся нашэсцем баброў

33

У сталічным мікрараёне Серабранка завяліся бабры. Яны абжыліся на Серабранскім канале і валяць там дрэвы.

Фотасведчанні гэтай з'явы даслаў у рэдакцыю onliner.by мянчук Павел. Пагрызеныя і паваленыя дрэвы на выспах пасярод канала ён пачаў заўважаць цягам апошніх двух тыдняў.

Павел не радуецца з'яўленню ў горадзе гэтых прадстаўнікоў дзікай прыроды: бабры могуць праяўляць агрэсію ў дачыненні да людзей, а побач з каналам школа і прыватны сектар.

У менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запэўнілі, што вялікай небяспекі ад баброў няма: гэтыя звяры падпілоўваюць дрэвы на астравах і не стануць выходзіць на замацаваную набярэжную Серабранскага канала. Што тычыцца агрэсіі баброў, то спецыялісты параілі не прыставаць да гэтых дзікіх жывёл.

Таксама ў камітэце заявілі, што не стануць закрываць для баброў Менск, бо «гэта кавалачак дзікай прыроды наўпрост у горадзе», а папуляцыя не настолькі вялікая, каб займацца яе рэгуляцыяй.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках