24 красавiка 2024, Серада, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ўшанавалі памяць змагароў за свабоду

1

На 95-ю гадавіну «Слуцкага збройнага чыну» актывісты з Менска наведалі Грозава, Семежава, Вызну і Слуцк, дзе правялі мітынг.

Паездка і мерапрыемствы, арганізаваныя Партыяй БНФ і «Маладым фронтам», прысвечаныя Дню герояў 27 лістапада. У гэты дзень у 1920 узброеныя беларускія часткі, сабраныя з сялян Слуцкага павета, уступілі ў бой з бальшавікамі. Барацьба з пераменным поспехам доўжылася больш за месяц.

Зміцер Каспяровіч распавёў прысутным, чым вядомыя месцы, якія яны наведалі. У Грозаве быў сфармаваны 2-і полк слуцкай брыгады, У Семежаве размяшчалася стаўка камандавання беларускіх сіл, у Вызне (Чырвонай Слабадзе) адбываліся найбольш сур'ёзныя баі.

Удзельнікі паездкі запалілі свечкі каля памятных крыжоў. У першых трох пунктах памятнай паездкі міліцыянты забаранілі выкарыстоўваць нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках