20 красавiка 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнікі Пецярбурга пачынаюць марш на Маскву

13
Дальнабойнікі Пецярбурга пачынаюць марш на Маскву

Дыялог з чыноўнікамі быў адной з умоў, якія выстаўляюцца падчас акцый пратэсту расейскіх дальнабойнікаў.

У выніку сустрэчы міністра транспарту РФ Максіма Сакалова з грузаперавозчыкамі з Пецярбурга ды іншых рэгіёнаў не было прынята ні рэзалюцый, ні якіх-небудзь канкрэтных пастаноў, піша NEWSru.com. Гэта азначае, што мараторыя на працу сістэмы "Платон" не будзе, заявіў прадстаўнік "Росавтодора". Дальнабойнікі ацанілі вынікі сустрэчы інакш: ім ніхто не даў слова, і цяпер трэба пачынаць паход на Маскву, каб пачулі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел міністр транспарту Максім Сакалоў, кіраўнік НП "Грузавтотранс" Уладзімір Мацягін, намеснік кіраўніка Федэральнага дарожнага агенцтва Дзмітрый Пранчатаў і гендырэктар "РТ-Інвест" (аператара сістэмы "Платон") Аляксандр Саветнікаў. Сустрэча міністра з грузаперавозчыкамі доўжылася больш за гадзіну, на яе ў выніку было дапушчана 32 прадстаўнікі дальнабойнікаў. Некаторыя, зрэшты, заявілі, што дапусцілі няправільных прадстаўнікоў - напярэдадні сярод транспартнікаў адбыўся раскол, і таму было сфармавана два спісы.

Адзін з прадстаўнікоў дальнабойнікаў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, Аляксандр Хіманэ, заявіў радыё "Гаворыць Масква": "Нават тыя людзі, якія змаглі прарвацца на мерапрыемства, не дамагліся выніку. Голасу практычна нікому не далі, толькі адной дзяўчыне дазволілі вымавіць пару фраз. Уся гэтая акцыя была канстатацыяй факту - вось ёсць "Платон", усё выдатна, усё добра, у нас усё працуе, а вы тут проста "для пратаколу"... Паслухалі бравурныя прамовы міністра, і на гэтым усё скончылася".

Таксама ён паведаміў: "Цяпер у нас быў невялікі сход, наважылі ісці ў паход на Маскву. Улада нас не чуе, улада паказала сваё стаўленне, на кампраміс не ідзе. Ніхто не хоча разбірацца ў сутнасці праблемы, таму рух будзе больш радыкальным...грузавы транспарт - наша адзіная зброя".

Пазіцыю ўлады з нагоды сустрэчы перадало піцерскае выданне "Фонтанка". Намеснік кіраўніка "Росавтодора" Пранчатаў заявіў: "Сустрэча была няпростая. Калі казаць пра вынікі сустрэчы, мараторыі на аплату за карыстанне федэральнымі трасамі – такая пастанова, натуральна, не было прынятая. Ці засталіся задаволеныя сустрэчай грузаперавозчыкі? Мабыць, знойдуцца тыя, хто незадаволены ёю".

Пры гэтым Пранчатаў заявіў, што ягоная ўстанова працуе "з афіцыйнымі прадстаўнікамі гэтай групы". Ён не назваў канкрэтныя прозвішчы тых, каго ўважае за афіцыйных прадстаўнікоў грузаперавозчыкаў.

Раней паведамлялася аб тым, што на сустрэчу з міністрам транспарту былі дапушчаныя дэлегаты па спісе, складзеным кіраўніком НП "Грузавтотранс" Уладзімірам Мацягіным, а не тыя, каго выбралі на сходзе групы грузаперавозчыкаў.

Дыялог з чыноўнікамі быў адной з умоў, якія выстаўляюцца падчас акцый пратэсту, што пачаліся пасля ўвядзення сістэмы збірання платы за праезд па федэральных трасах "Платон".

Сістэма "Платон" запрацавала ў Расеі з 15 лістапада. Яна спаганяе плату за праезд з грузавікоў грузападымальнасцю больш за 12 тон. Грошы павінны пайсці ў дарожны фонд у выглядзе кампенсацыі за разбурэнне трас цяжкімі аўтамабілямі. Укараненне сістэмы выклікала сацыяльныя пратэсты і суправаджалася шматлікімі накладкамі - як тэхнічнымі, так і бюракратычнымі. Страйкі дальнабойнікаў супраць увядзення новага дарожнага падатку пракаціліся па ўсёй Расеі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках