18 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёну свету ў штанзе Стральцову раілі развітацца са спортам

1

Беларусь атрымала новага чэмпіёна свету ў цяжкай атлетыцы. 29-гадовы Вадзім Стральцоў, пра якога мала хто ведаў раней, перамог, падняўшы ў суме 405 кг.

Да гэтага магілёўскі штангіст здабыў медаль на міжнародным старце толькі ў далёкім 2007 годзе. Спаборніцтвы праходзілі ў Тайландзе, Стральцоў здабыў бронзу. За восем гадоў без медалёў атлет не страціў веры ў сябе і прадаўжаў ісці да жаданай мэты, паведамляе "Еўрарадыё".

"Ён узяў сваёй напорыстасцю. У яго была мэта. З настрою было відаць, што ён хоча стаць прызёрам. Але наперад хваліцца ён не любіць", - успамінае апошнюю тэлефонную гутарку са Стральцовым ягоная цётка Святлана Іванаўна, настаўніца з аграгарадка Баранькі Магілёўскай вобласці.

Сваячка распавяла, што пляменнік часам падоўгу залечваў траўмы, але, нягледзячы на гэта, стараўся захаваць сваё месца ў нацыянальнай камандзе.

"Колькі разоў яму ўжо казалі: "хопіць". Шмат хто ў яго не верыў. Былі некаторыя праблемы з тэхнікай: чалавек вельмі моцны, а штанга не фіксавалася. Ён адчуваў, што можа, застаўся, пераадолеў... Трэніруецца па адмысловай схеме, спадзяецца на свае сілы. Чалавек вельмі мэтанакіраваны", - цешыцца за калегу Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён Пекіна.

Сябры, знаёмыя і сваякі апісваюць Вадзіма Стральцова як "добрага, спакойнага і разважлівага чалавека". Ягонай верай у перамогу і напорыстасцю сёння многія захапляюцца.

"Напраўду дома ён заўсёды добра ўздымаў. Але на міжнародных стартах то не супадала, то проста не шанцавала... Калена ў яго балела, доўга не трэніраваўся наогул. Але ў чалавека было імкненне - і вось дасягнуў свайго", - распавядае пра сябра ды земляка Андрэй Рыбакоў, двухразовы прызёр Алімпіяд і чэмпіён свету.

Вадзіма Стральцова апісваюць як сямейнага чалавека. Атлет не выстаўляе напаказ асабістае жыццё, а згадак пра яго ў СМІ практычна няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках