29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Еўравізіі-2016» возьмуць удзел 43 краіны

3
У «Еўравізіі-2016» возьмуць удзел 43 краіны

Сёлета ў конкурс вернецца Украіна, якая на год сыходзіла на перапынак.

Вызначыліся краіны, прадстаўнікі якіх будуць спаборнічаць паміж сабой у 2016 годзе на песенным конкурсе Еўравізіі, які пройдзе ў Швецыі, паведамляе БелТА.

Гэта: Албанія, Арменія, Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Вялікабрытанія, Вугоршчына, Нямеччына, Грэцыя, Грузія, Данія, Ізраіль, Ірландыя, Ісландыя, Гішпанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Македонія, Мальта, Малдова, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Румынія, Расея, Сан-Марына, Сербія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.

Летась Украіна не ўдзельнічала ў конкурсе. А Боснія і Герцагавіна апошнім разам брала ўдзел у Еўравізіі ў 2012 годзе. Дзіўна, але ў 2016-м у Еўравізіі возьме ўдзел і Аўстралія. А вось Турцыя і Партугалія адмовіліся ад удзелу ў конкурсе.

Дарэчы, у Беларусі сёлета змяніліся правілы вызначэння ўдзельніка Еўравізіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках