28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі фурамі вязуць у Еўропу праз Украіну

26
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі фурамі вязуць у Еўропу праз Украіну

Буйную партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі затрымалі на мяжы Украіны і Славакіі.

Нелегальны тавар везлі ў схованках сярод грузу драўніны. Цыгарэты былі знойдзены ў пунктах пропуску «Ужгарад» і «Ціса» на Закарпацце з розніцай у некалькі гадзін. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

У пункце пропуску «Ужгарад» цыгарэты знайшлі ў грузавым аўтамабілі Mercedes, які ехаў з Кіеўскай вобласці ў Чэхію. Машына была загружана 23 палет з піламатэрыяламі. Падчас афармлення памежнікі ініцыявалі паглыблены агляд транспартнага сродку, падчас якога сярод грузу было выяўлена больш за 55 тыс. пачкаў цыгарэт. Цыгарэты беларускай вытворчасці без акцызных марак знаходзілася ў спецыяльна вырабленых паражнінах дошак.

У пункце пропуску «Ціса» цыгарэты знайшлі ў грузавіку MAN. Яны знаходзіліся сярод дошак для пакрыцця падлогі. На гэты раз памежнікі таксама ініцыявалі дадатковую праверку транспартнага сродку. Падчас агляду былі выяўленыя цыгарэты маркі «NZ», у якіх былі акцызныя маркі Беларусі.

Цяпер адбываецца разгрузка транспартнага сродку, канфіскацыя кантрабанднай прадукцыі і яе падлік.

Сума ацэнкі знойдзенага і канфіскаванага тавару ўстанаўліваецца.

Раней губернатар Закарпацця вобласці Генадзь Маскаль заявіў аб тым, што кантрабанда з Беларусі трапляе ва Украіну праз «вокны на мяжы» ў Чарнігаўскай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь некалькі месяцаў таму паведамляў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб тым, што такая магчымасць ёсць і ў Валынскай вобласці. «На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта «Даманава» стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная 38 памножыць на $30 тысяч = $1,14 млн», - пісаў ён пра маштабы кантрабанды.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках