29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Носік: Пуцін пакараў сябе на $18 мільярдаў

19
Антон Носік: Пуцін пакараў сябе на $18 мільярдаў
Антон Носік
ФОТА: КАЦЯРЫНА РУСКІХ

Вядомы расейскі блогер распавёў, да чаго прывядуць санкцыі, якія прэзідэнт Расеі ўвёў супраць Турцыі.

Пра гэта Антон Носік напісаў у сваім блогу ў LiveJournal.

«Думка нумар адзін: Турцыю трэба страшна пакараць. Каб кожны там адчуў боль. Думка нумар два: мы туды на 25 мільярдаў у год расейскай прадукцыі экспартавалі. А імпартавалі ўсяго на 6,97 млрд. Гэта значыць, для пачатку мы самі сябе на 18,1 мільярдаў даляраў экспартнай выручкі пакараем. А туркі не толькі нашы пастаўкі змогуць замясціць, але яшчэ і ў міжнародным арбітражы запатрабуюць ад нас шкоду за не абгрунтаваны выхад з кантрактных абавязанняў. Патрабаванне Уладзіміра Жырыноўскага нанесці ядзерны ўдар па Стамбуле - ні разу не падстава для вызвалення ад адказнасці паводле кантракта, паводле міжнароднага камерцыйнага права. Якая няўстойка ў кантрактах прапісаная - тую нам і загадаюць заплаціць», - адзначае блогер.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі падпісаў указ, якім уводзяцца эканамічныя санкцыі супраць Турцыі. У Анкары мяркуюць, што такія захады толькі пагоршаць стасункі паміж дзвюма краінамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках