16 красавiка 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты трымаецца ніжэй за $45 за барэль

3
Кошт нафты трымаецца ніжэй за $45 за барэль

На Лонданскай біржы нафта маркі Brent гандлюецца па $44,87 за барэль. Нафта маркі WTI каштуе $41,72 за барэль.

27 лістапада кошт нафты маркі Brent складаў $45,37 за барэль, нафта маркі WTI - $42,52 за барэль.

Кошт нафты ў свеце мае агульную тэндэнцыю да зніжэння другі год запар. З ліпеня 2014 года, калі каціроўкі дасягалі $115 за барэль, нафта на сусветных біржах страціла больш за палову свайго кошту, піша gordonua.com.

Паводле прагнозаў Сусветнага банка, сярэдні кошт нафты ў 2016 годзе можа знізіцца на $10 праз зняцце міжнародных санкцый з Ірана. Пры гэтым у расейскім Цэнтрабанку заявілі, што разглядаюць песімістычны сцэнар, пры якім кошт нафты будзе «значна ніжэйшы» за $40 за барэль.

Аналітыкі банка Goldman Sachs мяркуюць, што ў сакавіку 2016 кошты нафты могуць наблізіцца да ўзроўню яе сабекошту, ацэньваецца ў $20 за барэль. Банк прагназуе, што прычынай такога падзення кошту стане мяккае надвор'е ў бліжэйшыя зімовыя месяцы, што азначае слабы попыт на паліва для ацяплення ў ЗША і Еўропе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках