23 красавiка 2024, aўторак, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя выдасць Расеі цела загінулага камандзіра Су-24

13
Турцыя выдасць Расеі цела загінулага камандзіра Су-24

Цела загінулага пілота расейскага бамбавіка Су-24 Алега Пешкава будзе дастаўленае ў Турцыю, а затым яго перададуць у Расею.

Пра гэта заявіў турэцкі прэм'ер-міністр Ахмет Давутаглу, паведамляе РІА «Новости».

«А 1.45 нам было перададзенае з Сірыі цела загінулага расейскага пілота. Праваслаўны святар, які знаходзіцца ў Хатаі на поўдні Турцыі, правёў адпаведную цырымонію. Цела будзе перададзенае расейскаму боку», - заявіў прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу журналістам.

Адзначаецца, што цела будзе перададзенае ў нядзелю, 29 лістапада, расейскім дыпламатам у Турцыі.

Нагадаем, што 24 лістапада ВПС Турцыі збілі расейскі вайсковы самалёт Су-24, які парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Пілот знішчальніка Су-24 Алег Пешкаў загінуў у выніку абстрэлу з зямлі, калі катапультаваўся. Камандзір Су-24 узнагароджаны Зоркай Героя Расеі пасмяротна. Таксама пасмяротна ўзнагароджаны марскі пяхотнік Аляксандр Пазыніч, які ўдзельнічаў у аперацыі ў зоне катастрофы Су-24 і загінуў пры знішчэнні сірыйскімі паўстанцамі расейскага верталёта.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках