19 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковы самалёт уварваўся ў паветраную прастору Ізраіля

38
Расейскі вайсковы самалёт уварваўся ў паветраную прастору Ізраіля

Вайсковы самалёт з сірыйскі групоўкі РФ парушыў мяжу дзяржавы Ізраіль на 1,6 км у раёне Галанскіх вышынь.

Пра гэта паведаміў у нядзелю, 29 лістапада, міністр абароны Ізраіля Машэ Яалон, падчас выступу па дзяржаўным радыё, паведамляе Расейская служба RFI.

Са словаў міністра, гэта адбылося «нядаўна», і з прычыны памылкі расейскага пілота.

«Было невялікае ўварванне, не больш чым на мілю (1,6 км) у нашу паветраную прастору расейскага самалёта, які вяртаўся з Сірыі, але ўсё было тут жа ўрэгулявана і расейскі самалёт разгарнуўся ў кірунку Сірыі», - сказаў ён.

Паводле агенцтва RFI, якое перадае словы міністра, гэты інцыдэнт адбыўся з памылкі пілота: «імаверна, гаворка ідзе пра памылку пілота самалёта, які ляцеў недалёка ад Галанскіх вышынь». Машэ Яалон таксама патлумачыў, што паміж расейскімі і ізраільскімі вайскоўцамі існуе каардынацыя і сталая сувязь, як раз каб пазбегнуць такога інцыдэнтаў.

Нагадаем, што 24 лістапада ВПС Турцыі збілі расейскі вайсковы самалёт Су-24, які парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках