25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ спалохаўся «Студэнцкага маршу»

9

Звязаныя з БРСМ студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прызываюць у сеціве не ўдзельнічаць у маршы 2 снежня.

Карыстач сацыяльнай сеткі «Вконтакте» Станіслаў Пінчук змясціў паведамленне, у якім заклікае «падтрымаць наш універсітэт», піша «Наша Нiва».

Напрыканцы ён пакінуў хэштэг і змяніў аватар на «Я - частка БДУ». Паведамленне набрала на 28 лістапада 216 рэпостаў і 337 адабрэнняў.

Перапячатанне запісу дружна зрабілі актывісты «самакіравання» БДУ і БРСМ БДУ. Рэпост абавязалі зрабіць і адміністратараў ВК-абшчын усіх інтэрнатаў БДУ.

Адна з актывістак БРСМ у каментарах да свайго рэпосту распавяла, як усё было.

Нагадаем, што беларускія студэнты, незадаволеныя ўвядзеннем платы за пераздачы экзаменаў, заклікаюць 2 снежня выйсці на марш «Каханне і салідарнасць».

Акцыя плануецца каля будынка адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды студэнты запрашаюць усіх неабыякавых да лёсу навучэнцаў.

Да Маршу прыцягнутая вялікая ўвага, бо гэта першая за доўгі час ініцыятыва студэнцкай вулічнай акцыі,

Доўгія гады ўсе акцыі пратэсту душылі ў зародку, а іх ініцыятараў бязлітасна выганялі з універсітэтаў. Цяперашняя ініцыятыва - першая пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках