25 красавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу закалацілі «акно ў Еўропу»

6
У Пецярбургу закалацілі «акно ў Еўропу»

Актывісты правялі ў Пецярбургу акцыю, прымеркаваную да разгляду законапраекта ў РФ аб прыярытэце Канстытуцыйнага суда над міжнароднымі судамі.

На Сенацкай плошчы, перад будынкам Канстытуцыйнага суда, актывісты моладзевага дэмакратычнага руху "Вясна" правялі акцыю, прымеркаваную да разгляду законапраекта аб прыярытэце Канстытуцыйнага суда над міжнароднымі судамі, інфармуе расейская служба BBC.

Двое дзяўчат у касцюмах суддзяў з'явіліся перад Медным вершнікам, трымаючы ў руках акно, дошку і цвікі. Малаткамі, якія нагадваюць судзейскія, яны сталі забіваць цвікі, закалочваючы такім чынам сімвалічнае "акно ў Еўропу".

"Закон аб прыярытэце пастаноў Канстытуцыйнага суда над міжнароднымі нормамі не толькі супярэчыць Канстытуцыі - ён у яшчэ большай ступені далучыць нас у міжнародную ізаляцыю і пагоршыць сітуацыю з правамі чалавека ў нас у краіне", - пракаментавала карэспандэнту ВВС прычыны правядзення акцыі каардынатарка руху "Вясна" Марыя Лакерціян.

"Мы выяўлялі суддзяў Канстытуцыйнага суда, якія забівалі "акно ў Еўропу", - патлумачыла актывістка. - Таму што, улічваючы становішча спраў у краіне, пастановы, якія будуць прымаць суддзі, калі над імі не будзе кантролю Еўрапейскага суда правоў чалавека, будуць прыкладна такімі: будуць знішчаць правы чалавека і еўрапейскія каштоўнасці".

Дзяўчаты падкрэслілі, што месца правядзення мерапрыемства было абрана не выпадкова: Медны вершнік - помнік Пятру I, які, заснаваўшы Пецярбург, прасек "акно ў Еўропу".

Акцыя прайшла мірна і не выклікала цікавасці супрацоўнікаў паліцыі.

Нагадаем, законапраект, які дазваляе Канстытуцыйнаму суду вызначаць, выконваць або не пастановы міжнародных інстанцый, быў унесены ў Дзярждуму ў сярэдзіне лістапада. На мінулым тыдні профільны камітэт рэкамендаваў прыняць яго ў першым чытанні і папрасіў раду ніжняй палаты парламента ўнесці дакумент у парадак дня на 1 снежня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках