29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ узгаднілі тэрміны ўвядзення бязвізавага рэжыму з Турцыяй

2
У ЕЗ узгаднілі тэрміны ўвядзення бязвізавага рэжыму з Турцыяй

Дагэтуль канкрэтныя тэрміны палягчэння візавага рэжыму не абмяркоўваліся.

Еўразвяз гатовы надаць турэцкім грамадзянам права бязвізавага ўезду ў краіны Шэнгенскага пагаднення з кастрычніка 2016 года. Пра гэта паведамляе ў нядзелю, 29 лістапада, агенцтва dpa. Менавіта такія тэрміны абмяркоўваюцца на саміце Турцыя-ЕЗ, які праходзіць у Брусэлі і накіраваны на развязанне міграцыйнага крызісу. Дагэтуль канкрэтныя тэрміны палягчэння візавага рэжыму не абмяркоўваліся, піша Deutsche Welle.

Адна з умоў ўвядзення вольнага перасоўвання ў Шэнгенскай зоне для турэцкіх грамадзян – увядзенне ў дзеянне з чэрвеня 2016 года пагаднення аб рэадмісіі паміж ЕЗ і Турцыяй. Раней меркавалася, што яно пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка 2017 года. Гэта пагадненне прадугледжвае вяртанне з ЕЗ у Турцыю ўцекачоў, якія прыехалі туды з трэціх краін.

Акрамя гэтага, Еўразвяз мерыцца выдаць Анкары тры мільярды еўраў на развязанне праблем з прыбыццём туды ўцекачоў, паведамляецца агенцтва Reuters са спасылкай на праект падагульняльнага дакумента, які плануецца прыняць на саміце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках