20 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: У ЕЗ прыбыло 1,5 мільёна нелегальных мігрантаў

6
Дональд Туск: У ЕЗ прыбыло 1,5 мільёна нелегальных мігрантаў

З пачатку 2015 года ў ЕЗ прыбыло 1,5 млн нелегальных мігрантаў.

Пра гэта заявіў у нядзелю прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Блізу 1,5 мільёна чалавек нелегальна прыбылі ў ЕЗ у 2015 годзе. Адны шукаюць прытулку і ўцякаюць ад вайны, іншыя шукаюць лепшага жыцця, і толькі невялікая колькасць мерыцца разбурыць нашы вартасці", - сказаў Туск.

Раней ён выказаў спадзяванне, што Турцыя і ЕЗ дасягнуць пагаднення, якое дазволіць разам змагацца з міграцыйным крызісам.

"Мы не можам перакладаць гэты абавязак на трэція краіны. Без кантролю на нашых вонкавых межах Шэнген стане гісторыяй", - падкрэсліў, аднак, ён.

Нагадаем, пад канец наступнага года ў Еўракамісіі прагназавалі прыбыццё да 3 млн уцекачоў і мігрантаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках