24 красавiка 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя перадала цела загінулага пілота Су-24 расейскім дыпламатам

Турцыя перадала цела загінулага пілота Су-24 расейскім дыпламатам

Цела пілота збітага бамбавіка Су-24 Алега Пяшкова перададзенае расейскім дыпламатам у Турцыі.

У нядзелю ўдзень самалёт з парэшткамі загінулага ў Сірыі расейскага пілота вылецеў з міжземнаморскай правінцыі Хатай і прызямліўся ў Анкары. На сталічным аэрадроме Этымесгут труну сустрэлі пасол РФ Андрэй Карлаў ды іншыя дыпламаты. Дата і час дастаўкі цела Алега Пяшкова ў Расею ўдакладняецца, паведамляе Euronews.

Раней прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу заявіў, што турэцкі бок забраў цела расейскага пілота і рыхтуе яго для перадачы дыпламатам. Паводле ягоных слоў, мінулай ноччу пры спрыянні праваслаўных святароў, якія знаходзяцца ў Хатае, былі праведзены патрэбныя рэлігійныя абрады.

Турэцкі прэм'ер чарговым разам заклікаў Расею каардынаваць свае дзеянні ў Сірыі з іншымі краінамі. "Адзін з нашых прыярытэтаў - падтрымліваць сувязь і каардынаваць дзеянні з Расеяй у тым, што тычыцца аперацыі ў Сірыі, каб пазбегнуць такіх інцыдэнтаў у будучыні. Тое, што здарылася выразна паказала, што ад такіх інцыдэнтаў ніхто не застрахаваны, калі дзве кааліцыі выкарыстоўваюць адную паветраную прастору", - сказаў Давутоглу.

Нагадаем, што 24 лістапада ВПС Турцыі збілі расейскі вайсковы самалёт Су-24, які парушыў дзяржаўную мяжу Турцыі.

Пілот знішчальніка Су-24 Алег Пяшков загінуў у выніку абстрэлу з зямлі, калі катапультаваўся. Камандзір Су-24 узнагароджаны Зоркай Героя Расеі пасмяротна. Таксама пасмяротна ўзнагароджаны марскі пяхотнік Аляксандр Пызыніч, які ўдзельнічаў у аперацыі ў зоне катастрофы Су-24 і загінуў пры знішчэнні сірыйскімі паўстанцамі расейскага гелікоптэра.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках