25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр бэльгійскага Гента асцерагаецца нашэсця п'яных расейскіх фанатаў

Мэр бэльгійскага Гента асцерагаецца нашэсця п'яных расейскіх фанатаў

Даніэль Тэрмон забараніў заўзятарам пецярбуржскага «Зеніта» наведваць матч шостага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай каманды.

Даніэль Тэрмон, мэр бэльгійскага горада Гент, напярэдадні матчу групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым «Гентам» і санкт-пецярбуржскім «Зенітам» заявіў, што «не хоча бачыць у горадзе п'яных расейцаў», паведамляе РІА «Новости».

Матч паміж «Гентам» і «Зенітам» у рамках шостага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў павінен прайсці ў Генце 9 снежня. Як паведаміў агенцтву «Р-Спорт» прэс-аташэ бэльгійскага клуба Вім Дэ Бук, мясцовыя ўлады прынялі пастанову не дапускаць расейскіх заўзятараў на стадыён, бо баяцца, што не змогуць гарантаваць бяспеку. Таксама Дэ Бук паведаміў, што клуб вядзе перамовы з Тэрмоном, вынікі якіх стануць вядомыя 30 лістапада.

«Яны зарэзэрвавалі ўсе гатэлі ў цэнтры места, дзе ўжо пачаўся зімовы фэст. Мы не маем жадання бачыць п'яных расейцаў, якія будуць замінаць усяму гэтаму», - сказаў Тэрмон, якога цытуе voetbalkrant.com.

Тэрмон таксама асцерагаецца праблем, якія могуць паўстаць на фоне абвастрэння стасункаў паміж Расеяй і Турцыяй, калі фанаты «Зеніта» сутыкнуцца з прадстаўнікамі турэцкай грамады горада.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках