20 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новых працоўных месцаў у Беларусі не будзе

29

Улады разлічваюць, што праблема працоўных месцаў развяжацца сама сабой - шляхам скарачэння колькасці насельніцтва.

Апошнія гады ў Беларусі назіраецца рост дзелі насельніцтва, занятага ў прыватным сектары. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2014 годзе прыватныя арганізацыі здагналі дзяржава паводле прысутнасці на рынку працы, піша «Ежедневник».

Аднак 2015 павярнуў рух назад: дзель прыватных кампаній паменшылася. Паводле звестак Белстата, цяпер у прыватных прадпрыемствах працуе 47,5% ад усіх работнікаў арганізацый, у дзяржаўных - 49,2%, (астатнія - у замежных).

Мабыць, у складаных эканамічных умовах бізнэс скарачае штат супрацоўнікаў, а дзяржаўны сектар падтрымлівае залішнюю занятасць.

Прамысловасць губляе пазіцыі

Сёння галоўную ролю на рынку працы адыгрываюць некалькі галін эканомікі: апрацоўчая прамысловасць (блізу 21%), адукацыя (13,3%), сельская гаспадарка (11,5%) і гандаль 9%.

Дзель прамысловасці і сельскай гаспадаркі з году ў год змяншаецца, і апошнім часам гэты трэнд узмацняецца.

Прадпрыемствы імкнуцца скараціць персанал, бо ў іх падае аб'ём вытворчасці - за год ён знізіўся на 7%. Спроба пазбавіцца ад лішняй рабочай сілы ў галіне была зроблена ў снежні 2014 года: тады было звольнена 15 тысяч чалавек і замешчана новымі толькі 8500.

Кожны месяц у прамысловай сферы звальненні хоць і перавышалі прыём на працу, але ўжо не так значна, як у снежні: штат у галіне скарачаўся прыкладна на пару тысяч чалавек (новы ўсплёск быў у красавіку - больш за 5 тысяч).

Відавочна, што крохкая раўнавага на рынку працы ў галіне трымаецца штучна і рызыкуе раскідацца ў выпадку новага ўдару па рэальным сектары.

Ці доўга будзе квітнець гандаль?

Адзінай галіной у беларускай эканоміцы, якая натуральным чынам развіваецца, з'яўляецца гандаль. Кожны месяц тут ствараецца ад 1 да 2 тысяч новых працоўных месцаў, і нават у самыя цяжкія перыяды валютнага крызісу гандаль мае попыт на працоўную сілу.

Хоць варта адзначыць, што апошнія тры месяцы галіна займела негатыўную тэндэнцыю: тут звальненні пачынаюць пераважаць над найманнем, а за кастрычнік занятых у галіне стала на 1,2 тысячы менш.

Магчыма, «зацягванне паясоў» насельніцтва і скарачэнне аб'ёмаў гандлю будзе мець не менш цяжкія наступствы для рынку працы, чым спыненне буйных прампрадпрыемстваў.

Сфера паслуг затрымалася на месцы

Апошнія дзесяць гадоў актыўна развівалася галіна «аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і выкананне паслуг спажыўцам»: калі ў 2000 годзе тут было задзейнічана 4,5% працоўнага насельніцтва краіны, то цяпер 7,6%. Гэтая галіна, напалову занятая дзяржавай, нядрэнна сябе адчувае нават у гэтым годзе, стала наймаючы персанал.

Што да іншых галін сферы паслуг, то яны нарошчваюць персанал на здзіўленне павольна: з 2000 года кірунак «выкананне камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг» вырасла толькі на 1%, «фінансавая дзейнасць» - на 0,4%, «гатэлі і рэстарацыі» наогул засталіся на ранейшым узроўні.

Бюджэтны сектар - адукацыя і ахова здароўя - цягам дзесяці гадоў падтрымлівае занятасць практычна на нязменным узроўні. У цяперашні крызісны год гэтыя галіны становяцца важнымі працадаўцамі: тут адбываюцца значныя працэсы звальнення-найму без прыкметных наступстваў для колькасці штату.

Будучыня няўцямная

Як раней каментаваў Даследчы цэнтр ІПМ, калі стагнацыя ў беларускай эканоміцы прадоўжыцца, то дзяржаве будзе складаней несці выдаткі залішняй занятасці на прадпрыемствах. Паводле ацэнак экспэртаў, такая форма сацыяльнай падтрымкі абыходзіцца бюджэту даражэй, чым абыходзілася б выплата дапамог наўпрост.

Улады ж разлічваюць, што праблема працоўных месцаў развяжацца сама сабой - шляхам скарачэння колькасці насельніцтва.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках