29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША стварылі самы хуткі серыйны суперкар

3

Аўтамабіль дэбютуе на выставе аўтамабільнай прамысловасці SEMA 2015.

Кампанія Hennessey Performance Engineering (HPE) пакажа свой "зараджаны" суперкар-рэкардсмэн Hennessey Venom GT, піша Gizmag.

Навінка дэбютуе ў рамках аўтамабільнай выставы SEMA, якая адкрыецца 3 лістапада ў Лас-Вегасе.

Базавая мадыфікацыя суперкару абсталяваная 7-літровым турба-маторам V8 з магутнасцю 1244 к.с. Трэба адзначыць, што менавіта гэтая версія гіперкара ў 2014 годзе ўстанавіла новы рэкорд хуткасці, разагнаўшыся да 435,3 кіламетраў на гадзіну, піша korrespondent.net.

Палепшаная мадэль Venom GT можа генераваць магутнасць да рэкордных 1451 к.с. Працуе гіперкар на сумесі бензіну (15%) з біяэтанолам E85 Flexfuel (85%).

Апублікаванае першае фота самага магутнага ў свеце ракетамабіля

Максімальная хуткасць Venom GT складае 450 км/г.

Пры гэтым да першай сотні аўтамабіль разганяецца за 2,4 секунды, а да 400 км/г - за 10,9 секунды.

Са словаў стваральнікаў аўтамабіля, Venom GT з'яўляецца каралём серыйных суперкараў на гэты момант, бо ніводзін з аналагаў не можа перасягнуць яго ні па магутнасці, ні па хуткасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках