19 красавiка 2024, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію Святлане Алексіевіч уручаць у Дзень правоў чалавека

11
Нобелеўскую прэмію Святлане Алексіевіч уручаць у Дзень правоў чалавека

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі беларусцы адбудзецца 10 снежня.

Яна адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме, піша «Наша нiва».

Ініцыятывы арганізацый «Цытуй сваё!», у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы ўніверсітэт, курсы беларускай мовы «Мова наноў» і Беларускі Калегіум, прапануе адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.

Ініцыятыва прапануе правесці своеасаблівы флэшмоб з 10 да 13 снежня. «Пачнём флэшмоб у дзень урачыстай цырымоніі ўзнагароджання Святланы Алексіевіч і працягнем яго да Дня памяці святой Люцыі. Гэта старажытнае свята Швецыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Што ж прапануюць рабіць арганізатары?

«Арганізаваць прагляд жывой трансляцыі ўрачыстай цырымоніі на публічнай пляцоўцы або разам з сябрамі (непасрэдна 10 снежня) або прагляд запісу цырымоніі, - пішуць яны. - Падчас трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, каб гэта асацыявалася з імем пісьменніцы і сімвалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

Перад праглядам ці пасля яго можна арганізаваць чытанне ўрыўкаў з твораў Святланы Алексіевіч. Такія чытанні могуць быць арганізаваныя і ў якасці асобнага мерапрыемства.

У месцы прагляду (чытанняў) альбо ў любым даступным для шырокага кола наведвальнікаў месцы было б добра арганізаваць «паштовую скрыню» для віншаванняў Святлане ад усіх ахвотных. У гэты паштовую скрыню кожны ахвотны зможа пакласці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата. Паштовыя скрыні могуць быць арганізаваны з 10 снежня ці нават раней і прастаяць у гэтым месцы да 24 снежня. Потым мы збяром усе пасланні з гэтых скрынь і перададзім Святлане ў якасці віншавання ад усёй краіны.

У сацсетках любы ахвотны можа выкладваць свае відэаролікі, фатаграфіі або проста віншаванні з хэштэгам #nobelrazam і #нобельразам, а мы будзем іх збіраць у створаных пад флэшмоб супольнасцях у «Фэйсбуку» і «Вконтакте».

Нагадаем, 8 кастрычніка стала вядома, што Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2014 прысуджана беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Абвяшчэнне лаўрэата транслявалася ў жывым эфіры на афіцыйным сайце Нобелеўскай прэміі.

Творчасць Святланы Алексіевіч у Беларусі фактычна знаходзіцца пад забаронай, яе кнігі практычна не выдаваліся. Сама пісьменніца была вымушаная раней з'ехаць з Беларусі праз канфлікт з уладамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках