19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску абмяжуюць будаўніцтва шматпавярховак у цэнтры горада

11
У Менску абмяжуюць будаўніцтва шматпавярховак у цэнтры горада

Уздоўж праспекта Незалежнасці будаўніцтва вышынных будынкаў будзе абмежаванае, бо яны псуюць знешні выгляд горада.

У Менску плануюць абмежаваць будаўніцтва вышынных будынкаў у раёне праспекта Незалежнасці, бо яны могуць унесці дысгармонію ў архітэктурнае аблічча пасляваеннай забудовы. Гэта прадугледжана ў генеральным плане развіцця горада, паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве «Мінскграда».

Між тым вышыннымі будынкамі будуць вылучацца буйныя вузлы на скрыжаванні галоўных праспектаў і колавых дарог. Таксама шматпавярхоўкі з'явяцца на ўездах у горад, паведамляе БелТА.

Усяго да 2030 года ў сталіцы плануюць пабудаваць 11,5 млн. квадратных метраў жылля: на свабодных тэрыторыях – 4,6 млн., на месцы знесенага прыватнага сектара і двух-, трохпавярховых дамоў – 4 млн., былой прамзоне - 2,5 мільёнаў. Блізу 400 тысяч квадратных метраў жылля з'явіцца ў рэканструяваных раёнах сядзібнай і шматкватэрнай забудовы. Участкі сядзібнай і малапавярховай забудовы знясуць ў цэнтральнай частцы горада і ўздоўж асноўных магістраляў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках