25 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Разанаў быў сімвалам эпохі

5
Юры Хашчавацкі: Разанаў быў сімвалам эпохі
Юры Хашчавацкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі назваў пяцёрку лепшых фільмаў Эльдара Разанава.

Беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі ў інтэрв'ю адзначыў, што для кінамастацтва смерць выдатнага савецкага і расейскага рэжысёра Эльдара Разанава - вялікая страта, паведамляе «Радыё Свабода».

Хашчавацкі перакананы, што Разанаў быў сімвалам эпохі і вельмі дакладна адпавядаў свайму часу. Юры Хашчавацкі паслядоўна ацаніў вялікую спадчыну Эльдара Разанава:

«Безумоўна, самы першы фільм Разанава, які я памятаю з свайго ранняга дзяцінства – гэта «Карнавальная ночь». Кожны Новы год мы садзіліся глядзець «Карнавальную ночь» і вельмі любілі яе. Менавіта Разанаў адкрыў новую зорку ў кіно - цудоўную, надзвычай таленавітую Людмілу Гурчанку.

У мяне самы любімы фільм Разанава - «О бедном гусаре замолвите слово» паводле сцэнару Георгія Горына. Цудоўны фільм, найтанчэйшая іронія, вельмі злы, дакладны, востры. Я б адзначыў, што гэты фільм далёка не просты, і нешматлікія гэта зразумелі і менавіта так яго ацэньваюць.

Успомнім яго фільм «Гараж», які выйшаў даслоўна напярэдадні перабудовы. Гэта вельмі жорсткі фільм, там такая сур'ёзная сатыра на наша грамадства! Гэта значыць творчасць Разанава нельга ўспрымаць як проста забаўляльную рэч, Разанаў вельмі дакладна і востра адчуваў час, адчуваў праблемы нашага грамадства.

Ну і, вядома, тыя фільмы, якія асабліва любіць народ. Гэта Ирония судьбы, или с легким паром» і «Служебный роман».

У цэнтры гэтых фільмаў - просты чалавек, тое, што мы называем «маленькім чалавекам», які на самай справе жыве з вялікімі пачуццямі, з вялікімі драмамі. Гэтыя пачуцці і драмы, магчыма, здаюцца для ўсіх астатніх дробнымі, маленькімі, але на самой справе з'яўляюцца вялікімі для гэтага маленькага чалавека. І гэта ўвага да маленькага чалавека заўсёды характэрна для ўсёй творчасці Разанава. Гэта не эпапея, гэта не адметны «Ром» падыход - тыпу «Дзевяці дзён аднаго года». Не, гэта больш вузкая, з аднаго боку, а з другога - гэта значна больш вялікая ўвага да самога чалавека.

Я думаю, што мы вельмі шмат страцілі са стратай Эльдара Разанава, але, спадзяюся, знойдзецца нямала творчых людзей, якія будуць ісці такім жа шляхам. Гэта добры шлях, гэта прыстойны шлях. Царства яму нябеснае».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках