19 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе, каб аўтамабіль Geely стаў народным

100
Лукашэнка патрабуе, каб аўтамабіль Geely стаў народным

Аўтамабіль, які збіраецца ў Барысаве, на думку дыктатара, павінен называцца «БелДжы».

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў пытанні вытворчасці легкавых аўтамабіляў «Джылі» ў Барысаве, паведамляе БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што праект стварэння ў Беларусі легкавых аўтамабіляў з'яўляецца ягонай даўняй марай. «Мая мара, каб мы мелі не толькі вытворчасць цяжкавікоў, але і легкавых аўтамабіляў, блізкіх да народнага», - сказаў ён.

«Натуральна, ствараць самім, з нуля, легкавы аўтамабіль сёння - гэта падобна на смерць. І не для Беларусі гэтая тэма, бо і рынак не той і іншае. І самае галоўнае - многія дзяржавы, якія вырабляюць легкавыя аўтамабілі, не проста на гады, на стагоддзі сышлі наперад. І ствараць легкавы аўтамабіль, а потым канкураваць з гэтымі краінамі, якія вырабляюць добрыя аўтамабілі сёння, тыя ж «мерседэсы», японскія аўтамабілі, карэйскія і гэтак далей, вельмі складана», - прызнаўся дыктатар.

«Таму была пастаўленая задача - знайсці краіну, якая гатова нам дапамагчы», - заявіў Лукашэнка. Такой краінай сталася Кітайская Народная Рэспубліка.

«Таму паволі мы павінны пабудаваць новы завод па вытворчасці так званай «БелДжы», - сказаў Лукашэнка.

Дыктатар адзначыў, што цяпер завод будуецца, у тым ліку з удзелам кітайскага крэдыту. Плануецца, што з запускам першай чаргі тут будзе выпускацца на год да 60 тысяч аўтамабіляў і 120 тысяч з запускам другой чаргі.

«Самае галоўнае - дзе будзем прадаваць? Ці будзе рынак для нашых аўтамабіляў?» - Задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

«Вядома, мы прымусім калектыў рабіць самыя якасныя аўтамабілі. Але ёсць жа яшчэ лепшыя аўтамабілі, праўда вышэйшым коштам. І вось тут як насельніцтва будзе: наш аўтамабіль купляць або, можа быць, аддадуць перавагу хай дарагой, але ўжо вядомай марцы», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што кітайская кампанія Geely пераводзіць зборку аўто з Расеі ў Беларусь. У 2016 годзе Geely можа канчаткова перавесці зборку сваіх мадэляў з чаркескага завода Derways на беларускае супольнае прадпрыемства «БелДжы».

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках