23 красавiка 2024, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Мы вярнуліся ў стан перад Першай сусветнай вайной?

1
Die Welt: Мы вярнуліся ў стан перад Першай сусветнай вайной?

Перад Еўропай паўсталі праблемы, параўнальныя з тымі, што былі ў 1913 годзе.

Аб гэтым піша Штэфан Аўст у сваім артыкуле «Мы вярнуліся ў даваенны час?», апублікаваным на сайце газеты Die Welt (пераклад - УНІАН).

Вялікія змены часта наступаюць незаўважна. Іх можна прадчуваць, адчуваць напружанне і потым усё ж здзіўляцца, калі яны адбываюцца напраўду; будзь яны да лепшага, ці да горшага. Так было, калі абрынулася Берлінская сцяна, і разам з ёй камуністычная імперыя. І, можа быць, сёння адбудзецца нешта падобнае - і мы жывём у час вялікіх пераменаў.

Міграцыйны крызіс, падчас якога праз войны і беднасць, сотні тысяч уцекачоў наважваюць ехаць у Еўропу, трыццацігадовая вайна на Блізкім Усходзе, якая распаўсюджвае метастазы: можа быць, да канца 2015 года гэта ўвойдзе ў гісторыю - як апошняе мірнае лета ў 1913 годзе ці як адчайная, але няўдалая спроба прымірэння перад сусветным пажарам.

Але не ўсё так дрэнна, бо ядзерны канец свету, які мог адбыцца ў кожную секунду падчас 45-гадовай халоднай вайны, так і застаўся ўльтыматыўным сцэнарам фільма жахаў.

Аднак, існая сітуацыя выклікае непакой. Фраза Ангелы Мэркель «Мы справімся», калі ўжыць яе да агульнай сітуацыі ў Берліне і Парыжы, Сірыі, Турцыі, Расеі, Украіны, Іраку, Саудаўскай Арабіі, Ірану і ЗША, больш падобная на гучны свіст у цёмным лесе, чым на палітычны аптымізм, без якога ніхто не зможа дзейнічаць адказна. Нельга сказаць напэўна, хто з чым можа справіцца, яны проста прымаюць жаданае за сапраўднае. Гэта танная казка, якая завалодала ўвагай паловы рэспублікі на некалькі тыдняў, каб адцягнуць грамадзян ад рэальных праблем.

Крах праз відавочны недахоп альтэрнатыў

Горш, калі VW, найбуйнейшы аўтавытворца усіх часоў, махлюе з выхлапнымі газамі, і тым самым прыводзіць кампанію да краху; але інжынеры таксама працавалі паводле прынцыпу «Мы справімся!». Але метады ўсё адно сталі б вядомыя. Відавочна, цяпер з'явіліся сумневы наконт якасці прэміяльных прадуктаў пад знакам «Зроблена ў Нямеччыне».

Сітуацыя не занадта адрозніваецца ва ўсёй Еўропе. Існуе вялікая небяспека таго, што Еўропа можа пацярпець крах, калі абрынецца Грэцыя, бо тады абрынецца і еўра. У такім выпадку грашовы рог багацця будзе пусты, без якіх-небудзь альтэрнатыў. Калі знікне Шэнгенская зона, Еўропу таксама чакае крах.

Таму для абароны вонкавых межаў адкрываюцца межы ўнутраныя, бо гэтаму няма альтэрнатыў. Адной з прычын краху Еўропы можа быць той факт, што яна здалася і перастала шукаць гэтыя альтэрнатывы.

Калі Еўропа цяпер у пытанні ўцекачоў ставіць сябе ў залежнасць ад Эрдагана, поўзае перад ім для таго, каб ён абараніў яе вонкавыя межы, калі Еўропа прымае Пуціна для таго, каб ён вёў за нас барацьбу супраць варвараў з «Ісламскай дзяржавы», і ўсе з нецярпеннем чакаюць, ці будуць нашы найлепшыя сябры страляць адзін у аднаго, то гэта, перш за ўсё, сведчыць аб уласнай бездапаможнасці. І бессістэмнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках