19 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнікі перанеслі марш на Маскву праз перашкоды ДІБДР

2
Дальнабойнікі перанеслі марш на Маскву праз перашкоды ДІБДР
Фото: ТАСС

Кіроўцы цяжкавікоў, якія пратэстуюць супраць сістэмы «Платон», не паспяваюць дабрацца да сталіцы РФ у тэрмін.

Прызначаная на 30 лістапада акцыя пратэсту дальнабойнікаў на пад'ездах да Масквы пераносіцца, бо многія з яе ўдзельнікаў не могуць дабрацца да сталіцы. Пра гэта са спасылкай на заяву кіраўніка прафзвязу дальнабойнікаў Валерыя Вайтко паведамляе Business FM.

Сябра каардынацыйнай рады Асацыяцыі дальнабойнікаў Ігар Пасынкаў адзначыў, што супрацоўнікі ДІБДР спыняюць цяжкавікі на ўсіх кірунках. Паліцыянты праводзяць медыцынскі агляд кіроўцаў, адпраўляюць грузавікі на штрафстаянкі.

Пры гэтым кіроўцы прадаўжаюць рух невялікімі групамі, каб быць менш прыкметнымі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у панядзелак заявіў, што ў Крэмль пакуль не паступала ліста са зваротам дальнабойнікаў. Аднак, паводле ягоных слоў, Уладзіміру Пуціну паведамляюць аб гэтых падзеях з інфармацыі СМІ.

Напярэдадні дальнабойнікі з Растова-на-Доне выступілі з відэа-зваротам да Пуціна, у якім паставілі ўльтыматум: калі плацежная сістэма «Платон» не будзе цалкам адключаная 3 снежня, то 4-га грузавікі рушаць на Маскву.

Акцыі пратэсту дальнабойнікаў праходзяць па ўсёй Расеі ўжо трэці тыдзень. Раней паведамлялася, што 30 лістапада пратэстоўцы з розных гарадоў планавалі перакрыць рух на МКАД.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках