28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Трусаў: Алексіевіч трэба ўключыць у школьную праграму

3
Алег Трусаў: Алексіевіч трэба ўключыць у школьную праграму
Алег Трусаў
ФОТА: «Радыё Свабода»

«Таврыства беларускай мовы» гатовае арганізаваць пераклад кніг Святланы Алексіевіч на беларускую мову для ўключэння іх у школьную праграму.

Як паставіліся да такой ідэі міністэрскія чыноўнікі, у інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавёў старшыня ТБМ Алег Трусаў.

- Вы накіравалі зварот не толькі ў Мінадукацыі, але і ў Міністэрства інфармацыі - каб усе кнігі Святланы Алексіевіч выдаць у дзяржаўных выдавецтвах. І што вам адказалі з гэтых міністэрстваў?

- Мы хочам, каб нашы людзі прачыталі ўсе творы Алексіевіч на роднай мове. З Міністэрства інфармацыі мы атрымалі адказ, што наша прапанова будзе разгледжаная, калі пісьменніца дасць згоду на перавыданне сваіх кніг у беларускім дзяржаўным выдавецтве. Такім чынам, было б добра, каб Святлана Алексіевіч, ведаючы пра нашыя звароты, копіі мы ёй можам у кожны момант перадаць, прапанавала, напрыклад, «Мастацкай літаратуры» перавыдаць усе свае кнігі. Па-беларуску. Думаю, гэта магчыма, асабліва калі мы да гэтага яшчэ некалькі тысяч подпісаў прыкладзем. Калі людзі пасля таго, як Алексіевіч дасць згоду, пачнуць пісаць на імя міністра інфармацыі Ананіч: хочам прачытаць на роднай беларускай мове кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі.

- А якія творы Святланы Алексіевіч, на вашу думку, трэба вывучаць у беларускіх школах? З улікам таго, што яны разлічаныя ўсё ж на сталага чытача.

- Трэба вывучаць усе шэсць кніг. Зразумела, у старэйшых класах. Трэба, каб спачатку вучні прачыталі і засвоілі «На імперыялістычнай вайне» Максіма Гарэцкага і вайсковыя аповесці Васіля Быкава. За Гарэцкім і Быкавым Алексіевіч становіцца ў адзін шэраг. А што, творы Дастаеўскага лёгкія? Або «Ціхі Дон» - простае чытанне? Іншая справа, што школьнікам трэба добра гісторыю выкладаць. Бо я, напрыклад, калі ўпершыню ў 9 класе прачытаў першы том «Ціхага Дона», то не мог зразумець, чаго расейцы пайшлі ў Прусію. У мяне ўзнікла куча пытанняў. У школе пра гэта не казалі, Першую сусветную вайну мы наогул не вывучалі... Таму Алексіевіч ў школе - гэта нармальна. Як гэта, каб творы нобелеўскіх лаўрэатаў не вывучалі ў школе? Дарэчы, Міністэрства адукацыі фармальна з намі пагадзілася. Больш за тое, Алексіевіч павінна вывучацца на ўроках беларускай літаратуры, ніякім чынам не расейскай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках