29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адыс Абеба» развіталася з менчукамі

Выбітная беларуская рэгі-каманда спыняе сваё існаванне і адпраўляецца ў апошні музычны тур.

Пасля турнэ саліст групы Дзмітрый Іваноў з'язджае ў В'етнам, паведамляе «Новы Час».

Развітальны вечар з менскімі прыхільнікамі калектыву адбыўся 29 лістапада ў бары «Beer & Wine».

Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу: усе квіткі былі раскупленыя за некалькі дзён.

Калектыў існаваў 13 гадоў (з некаторымі перапынкамі) і за гэты час выпусціў 4 альбомы.

Каманда выйшла на сцэну са спазненнем амаль у гадзіну.

Музыкі пачалі з Вавілонскага цыклу песень, дзе кожная кампазіцыя звычайна большая за 4 хвіліны.

Пасля кожнай песні Дзіма Іваноў казаў толькі адно слова: «Дзякуй». Прычым менавіта па-беларуску.

Саліст гурта ўжо ад'язджаў у В'етнам на доўгі час. І вярнуўся. Таму ёсць імавернасць, што мы праз некаторы час зноў пачуем «Адыс Абебу».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках