20 красавiка 2024, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай правёў вайсковыя вучэнні на мяжы з Расеяй

16

Кітай правёў 29 лістапада ў правінцыі Хэйлунцзян вайсковыя вучэнні, нягледзячы на 20-градусны мароз.

Вучэнні праходзілі 29 лістапада ў правінцыі Хэйлунцзян у паўночна-ўсходняй частцы Кітая, у акрузе Хэйхэ.

Жаўнеры памежных войскаў Народна-вызваленчага войска Кітая трэніраваліся на дварэ, у той час як тэмпература апусцілася да мінус 20 градусаў паводле Цэльсію, паведамляе chinanews.com (пераклад - newsru.com).

Горад Хэйхэ знаходзіцца на процілеглым беразе Амура ад расейскага горада Благавешчанск. Тэмпература ў гэтых месцах зімой можа дасягаць - 50 градусаў паводле Цэльсію. У гэтым годзе зіма на поўначы Кітая наступіла раней, чым звычайна, у той час як на поўдні краіны захоўваецца анамальна высокая тэмпература.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках