18 красавiка 2024, Чацвер, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Казакі» з РФ будуць агітаваць за «расейскі свет» ў беларускай турме

8
«Казакі» з РФ будуць агітаваць за «расейскі свет» ў беларускай турме

Грамадзян Расеі ў пачатку лістапада асудзілі за злоснае хуліганства ў дачыненні да жыхара Пінскага раёна.

Увайшоў у дзеянне прысуд суда Пінска і Пінскага раёна да трох «казакоў», грамадзян Расеі, якіх у пачатку лістапада асудзілі за злоснае хуліганства ў дачыненні да жыхара Пінскага раёна, перадае «Радыё Свабода».

«Казак», які непасрэдна пачаў бойку, атрымаў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ягоны старэйшы сябар - 1 год калоніі агульнага рэжыму, самы малодшы з «казакоў» -дэбашыраў, які на момант інцыдэнту быў непаўналетнім, прысуджаны да 1 году ў выхаваўчай калоніі.

Днямі Берасцейсцкі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі расейцаў, але пакінуў прысуд у дзеянні. Пакаранне расейцы будуць адбываць у Беларусі, калі іх не перавядуць у Расею праз адпаведныя хадайніцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатку ліпеня ў Пінскім раёне, у інтэрнаце аграрна-тэхналагічнага каледжа ў вёсцы Галева, дзе спыніліся «казакі» - удзельнікі паходу на конях маршрутам Масква-Бэрлін.

Адзін з «казакоў» быў нападпітку і стаў прыставаць да мясцовай дзяўчыны, іншыя дапамаглі яму збіць студэнта, які спрабаваў за яе заступіцца. Таксама хуліганы зладзілі дэбош у інтэрнаце - пашкодзілі лядоўню, уваходныя дзверы і разбілі шкляную вазу. Пінскія міліцыянты арыштавалі дэбашыраў спачатку на 2 дні, потым працягнулі арышт да суда.

Тым часам арганізатары паходу і яго ўдзельнікі асудзілі правіну сваіх таварышаў. Атамана, які вёў «казакоў» «на Бэрлін», пазбавілі ўзнагароды за экспэдыцыю. Дарэчы, у судзе атаман казаў, што ў той бойцы, калі тры «казакі» збівалі студэнта-беларуса, ён браў удзел «з прычыны самаабароны».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках