19 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаныя новыя характарыстыкі iPhone 7

13

Неанансаваны флагман Apple можа атрымаць выгнуты на закраінах дысплей.

Выданне Appleapple, спасылаючыся на экспэртаў Mobilechoiceuk, апублікавала выцек, згодна з якім новы iPhone 7 атрымае выгнуты на закраінах экран, інфармуе korrespondent.net.

Такім чынам, новы iPhone 7 шмат у чым будзе падобны да вырабленага раней кампаніяй Samsung флагманскага смартфона Galaxy S6 edge і S6 edge+.

Дызайнерскі канцэпт IPHONE 7
ФОТА: IPHONEMODS

Як адзначае выданне, на кантах новага iPhone будуць змешчаныя дадатковыя экраны. Характэрна, што яны не будуць асобнымі канструкцыямі, з'яўляючыся працягам асноўнага экрана.

Такая тэхналогія дазволіць Apple надаць новаму iPhone практычна цалкам бязрамны выгляд, а таксама падвысіць магчымую функцыянальнасць дысплея смартфона.

Выгнутасць на закраінах таксама дапаможа трохі павялічыць памер экрана, не змяняючы пры гэтым агульны памер і габарыты прылады.

КАНЦЭПТ IPHONE 7
ФОТА: APPLEAPPLE
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках