28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З заўтрашняга дня падаражэе газ і электрычнасць

21
З заўтрашняга дня падаражэе газ і электрычнасць

У Беларусі праіндэксаваныя субсідаваныя кошты газу, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №996 ад 30 лістапада 2015 года, паведамілі ў прэс-службе Саўміна, піша БелТА.

Дакумент уваходзіць у дзеянне з 1 снежня 2015 года. Такім чынам, з пачатку месяца кошты для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію павялічваюцца.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 снежня ўстаноўлены сумай 100 088 рублёў за 1 Гкал.

Кошт 1 куб м прыроднага газу пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд вызначаны на ўзроўні 646,9 рублёў, у летні перыяд - 2 368,5 рублёў. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 куб м газу складзе 2 368,5 рублёў.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе 18 800 рублёў на аднаго жыхара за месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - 54 300 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - 30 700 рублёў.

Падвышаныя кошты і звадкаванага газу. Так, кошт 1 куб м з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе 10 025,7 рублёў, у летні перыяд - 6 315,1 рублёў. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб м складзе таксама 6 315,1 рублёў. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара за месяц ўстаноўлены на ўзроўні 18 800 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ) - 53 500 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) – 25 100 рублёў.

Кошт электраэнэргіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, паводле аднаставачнага тарыфу цяпер складае 841,5 рублёў за 1 кВт гадз, паводле дыферэнцыяванага тарыфу - 589 рублёў за 1 кВт гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1683 рублёў за 1 кВт гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт устаноўлены на ўзроўні 990 рублёў за 1 кВт гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і 2 970 рублёў за 1 кВт гадз у астатні час дня.

Электрычная энэргія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, паводле аднаставачнага тарыфу будзе каштавацьме жыхарам рэспублікі ў 990 рублёў за 1 кВт гадз, паводле дыферэнцыяванага тарыфу - 693 рублёў за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 1980 рублёў за 1 кВт гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках