18 красавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ уключыў юань у кош рэзэрвовых валют

МВФ уключыў юань у кош рэзэрвовых валют

Цяпер рэзэрвовымі валютамі з'яўляюцца: даляр, еўра, брытанскі фунт стэрлінгаў і японская ена.

Кітайскі юань уключаны ў кош рэзэрвовых валют Міжнароднага валютнага фонду, паведаміла дырэктарка-распарадчыца арганізацыі Крысцін Лагард, перадае расейская служба BBC.

Пастанова МВФ увойдзе ў дзеянне 1 кастрычніка 2016 года. КНР, якая з'яўляецца другой эканомікай у свеце пасля ЗША, звярнулася з запытам у МВФ надаць нацыянальнай валюце краіны статус рэзэрвовай яшчэ летась.

"Пастанова рады дырэктараў уключыць юань у кош рэзэрвовых валют - важная вяха ў інтэграцыі кітайскай эканомікі ў глабальную фінансавую сістэму. Гэта таксама знак прызнання таго прагрэсу, якога кітайскія ўлады дамагліся за апошнія гады ў рэфармаванні валютнай і фінансавай сістэм Кітая", - сказала Лагард.

Аналітыкі называюць пастанову МВФ сімвалічнай, бо юань фактычна ўжо выкарыстоўваецца ў разліках ва ўсім свеце і з'яўляецца "вольна выкарыстоўванай валютай". У якасці разліковай валюты юань узняўся з 35-га месца ў кастрычніку 2010 года на 5-е ў 2015 годзе. А ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне юань стаў самай папулярнай пры разліках валютай.

Цяпер рэзэрвовымі валютамі з'яўляюцца: даляр, еўра, брытанскі фунт стэрлінгаў і японская ена.

У 2010 годзе, калі апошні раз пераглядаўся кош рэзэрвовых валют, МВФ адмовіў Кітаю ва ўключэнні юаня ў гэты спіс, патлумачыўшы гэта тым, што кітайская валюта на той момант не адпавядала патрабаванню аб вольным выкарыстанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках