19 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары Ізраіля і Палестыны паціснулі рукі ўпершыню за пяць гадоў

Лідары Ізраіля і Палестыны паціснулі рукі ўпершыню за пяць гадоў
Фота: AP

Бэньямін Нэтаньяху і Махмуд Абас сустрэліся ўпершыню за пяць гадоў на кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Бэньямін Нэтаньяху і прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас сустрэліся ўпершыню за пяць гадоў і паціснулі рукі на глабальнай кліматычнай канферэнцыі ААН у Парыжы. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на агенцтва dpa.

"Поціск рукі адбыўся пасля двух месяцаў найгоршага вулічнага гвалту ў Ізраілі і на палестынскіх тэрыторыях за апошнія гады і пасля разладу ў мірным працэсе 18 месяцаў таму", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, варожых лідараў паставілі поруч падчас групавога фота сусветных кіраўнікоў, якія прыбылі на кліматычны саміт ААН.

У той жа час поціск рукі меў месца на фоне ранішняй заявы ізраільскага лідара аб згортванні дыпламатычных стасункаў з інстытуцыямі ЕЗ у пытанні палестынскага ўрэгулявання - за патрабаванні Еўрасаюза аб спецыяльным азначэнні тавараў, вырабленых у ізраільскіх раёнах на тэрыторыі Палестыны.

Сёння ў Парыжы адкрылася Міжнародная канферэнцыя ААН у пытаннях клімату. У ёй бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў блізу 150 краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках