25 красавiка 2024, Чацвер, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расейскі Су-24 парушыў межы Турцыі

Дзярждэп ЗША: Расейскі Су-24 парушыў межы Турцыі

Довады, якія ёсць у ЗША, паказваюць, што расейскі Су-24, перш чым ён быў збіты турэцкай ракетай, парушыў паветраную прастору Турцыі.

Пра гэта заявіла ў панядзелак, 30 лістапада, прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Элізабэт Труда, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Яна адзначыла, што, як паказваюць сведчанні, прадастаўленыя амерыканскімі і турэцкімі крыніцамі, расейскі самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні з боку турэцкіх вайскоўцаў. Пры гэтым Труда адмовілася ўдакладняць, дзе знаходзіўся Су-24, калі яго збілі.

Прадстаўніца Дзярждэпу падкрэсліла, што, хоць ЗША падтрымліваюць права Турцыі на абарону сваёй паветранай прасторы, важна, каб Анкара і Масква прынялі захады па дээскалацыі напружанасці з абодвух бакоў.

"Мы павінны зараз заахвочваць дыялог і нам патрэбна дээскалацыя сітуацыі", - сказала прадстаўніца Труда. Яна дадала, што "працяг абмеркавання паміж двума бакамі - гэта тое, што цяпер з'яўляецца важным".

Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі гелікоптэра, які выляцеў на пошукі экіпажа бамбардзіроўшчыка, загінуў адзін марскі пяхотнік.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Пасля інцыдэнту з Су-24 прэс-сакратар расейскага прэзідэнта заявіў, што расейская авіяцыя, якая дзейнічае ў Сірыі, будзе выконваць заданні пад прыкрыццём расейскіх СПА.

Міністр абароны таксама заяўляў, што Расея перакіне на сірыйскую авіябазу найноўшы зенітна-ракетны комплекс С-400, здольны паражаць любыя лятальныя апараты, а таксама крылатыя і балістычныя ракеты сярэдняй і малой далёкасці на вышынях да 35 кіламетраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках