26 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінуць з Нямеччыны ў Румынію 70 адзінак вайсковай тэхнікі

ЗША перакінуць з Нямеччыны ў Румынію 70 адзінак вайсковай тэхнікі

Ратацыя праводзіцца ў рамках аперацыі «Атлантычная рашучасць».

У Румынію з Нямеччыны ў аўторак будуць перакінутыя блізу 70 адзінак амерыканскай вайсковай тэхнікі. Пра гэта ў панядзелак журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік Пентагона капітан ВМС Джэф Дэвіс, паведамляе ТАСС.

З яго слоў, гэтая ратацыя праводзіцца ў рамках аперацыі «Атлантычная рашучасць» (Atlantic Resolve). Акрамя таго, у снежні тэхніка таксама прыбудзе ў Балгарыю і Літву. Робіцца гэта для таго, каб вайскоўцам прасцей было праводзіць вучэнні. «Гэтыя дзеянні ўмацоўваюць нашу здольнасць эфектыўна працаваць з нашымі хаўруснікамі, павышаюць узровень даверу і дапамагаць выбудоўваць трывалыя стасункі, якія стануць асновай для бяспекі ў рэгіёне ў будучыні», - сказаў Дэвіс.

У канцы кастрычніка міністр абароны ЗША Эштан Картэр, адказваючы на пытанні журналістаў пры наведванні базы амерыканскіх сухапутных войскаў Форт-Уэйнрайт на Алясцы, паведаміў, што ЗША на гэтым этапе вымушаныя нарошчваць вайсковую прысутнасць у Еўропе.

«Мы і нашы хаўруснікі па NATO адказваем на дзеянні Расеі ў Еўропе. Толькі за апошнія паўгода мы пашырылі там сваю прысутнасць, павялічылі (лік сумесных) вучэнняў, (стварылі) аператыўна-тактычную групоўку высокай баявой гатоўнасці. Мы займаемся ў Еўропе рэчамі, якіх нам не даводзілася рабіць цягам 25 гадоў з часу заканчэння халоднай вайны, бо мы не перажывалі з нагоды (узнікнення) канфлікту ў Еўропе. Цяпер нам даводзіцца хвалявацца наконт стрымлівання агрэсіі ў Еўропе», - сцвярджаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках